Знайсці
22.05.2024 / 16:1717РусŁacБел

Сілавікі з трох усходніх абласцей ужо памаліліся перад капсулай з зямлёй. Іншыя на чарзе

«Флагшток» піша пра арганізаваную прапагандыстамі сумесна з БПЦ рэлігійна-патрыятычную акцыю пад назвай IV Усебеларускі хрэсны ход «Царква і армія», якую запусцілі 8 мая ў Гомелі. Яна цяпер праходзіць на тэрыторыі Гомельскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцей і пры яе правядзенні заўважаюцца яўныя дзівацтвы.

Сілавікі і святары моляцца над капсулай з зямлёй. Фота: Гомельская епархія

Фармальна акцыя праводзіцца з мэтай «увекавечыць памяць і асвяціць духоўны подзвіг савецкага народа ў справе Вялікай Перамогі».

Хрэсны ход у царкоўнай традыцыі прадугледжвае шэсце з аднаго храма ў іншы або да якога-небудзь прызначанага месца — гэта значыць у выпадку з «Усебеларускім» ходам працэсія павінна была б ісці па ўсёй Беларусі, па чарзе наведваючы населеныя пункты.

Аднак, як заўважае «Флагшток», прааналізаваўшы рэгіянальную прэсу, у гэтым выпадку армейскі хрэсны ход «цудоўным чынам» размножыўся і адначасова пабываў у некалькіх гарадах трох абласцей Беларусі: Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай.

Так, 18 мая, паводле паведамлення Гомельскай епархіі, IV Усебеларускі хрэсны ход «Царква і армія» прыбыў у Жлобін, і ў той жа дзень газета Віцебскага аблвыканкама паведамляе, што тое ж самае мерапрыемства прайшло і ў іх. У той жа дзень акцыя пад аналагічнай назвай, паводле паведамлення мясцовай раёнкі, «прайшла па Калінкавіцкай зямлі», а магілёўская абласная газета дакладвае, што адначасова яна была і ў Шклове. 21 мая хрэсны ход адначасова быў у Віцебску і Бабруйску.

Яшчэ адным адступленнем ад царкоўнага вучэння стала тое, што падчас «Усебеларускага хрэснага ходу» святары носяць не хрысціянскія рэліквіі, а капсулы з зямлёй, молячыся над імі. Сцвярджаецца, што зямля сабраная з вайсковых пахаванняў — але нават калі гэта і так, то наўрад ці гэтая зямля можа быць прадметам культу для хрысціянскіх вернікаў.

Пры гэтым амаль усе раёнкі паведамляюць пра падзею з цытатай паслання мітрапаліта Веніяміна пра тое, што «хрэсны ход, кажучы армейскай мовай, — гэта вайсковы марш-кідок па ўсіх абласцях Беларусі».

Чытайце таксама:

Кіраўнік БПЦ Веніямін адшукаў падабенства паміж Новым Запаветам і Канстытуцыяй

Мітрапаліт Веніямін панаракаў, што дзеці знаходзяць прыклады для пераймання ў тыктоку

Лукашэнка — кіраўніцтву БПЦ: Мы памятаем, як у 2020 годзе некаторыя святары заняліся, мякка кажучы, палітыкай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
30
Ха-ха
16
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
6
1
физика-химия-математика/адказаць/
22.05.2024
Рыгор, вера в веру - это не наша вера. Нет власти религиозных жрецов в Беларуси! 
0
трэш/адказаць/
22.05.2024
ваванпицерски, какие могут быть сомнения?  Достаточно на цвета этих лампадок глянуть ) 
1
мы Беларусы : Уніяты /адказаць/
22.05.2024
дзякуй Богу мы Беларусы : Уніяты , Каталікі - Кельвеністы  - Лютэране . І да секты Маскоўскай Кодлы сталіністаў не якога дачынення не маем , + яны не маюць права знаходзіцца ў Беларусі, парушаюць Кананічныя Межы дзяржавы нашай 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930