Знайсці
22.05.2024 / 18:0310РусŁacБел

Мінадукацыі катэгарычна забараніла выпускныя ў кавярнях і рэстаранах

Праводзіць святочныя вечары дазволілі толькі ў школах і дамах культуры.

Фота: AP Photo Sergei Grits

Міністэрства адукацыі Беларусі выпусціла загад, які забараняе правядзенне выпускных вечароў у кавярнях і рэстаранах. Пра гэта расказала прадстаўніца ведамства, кансультантка Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Мінадукацыі Таццяна Асмалоўская.

Паводле слоў чыноўніцы, ведамства рэгламентавала арганізацыю выпускных вечароў. Праводзіць выпускныя можна ў памяшканнях устаноў адукацыі. У выключных выпадках — у дамах культуры ці палацах дзяцей і моладзі, піша БелТА.

«Рэгулярна паступаюць пытанні і ад бацькоў, і ад выпускнікоў аб тым, ці можна праводзіць выпускныя вечары ў рэстаранах, кавярнях, забаўляльных цэнтрах і іншых аб'ектах. Адназначна — не. Гэтая пазіцыя вызначаная ў загадзе Міністэрства адукацыі», — адзначыла Асмалоўская.

Чыноўніца адзначыла, што лакацыя правядзення выпускнога павінна быць на кантролі міліцыі і аддзелаў адукацыі.

Сёлета выпускнікамі 11-х класаў стануць больш за 55 тыс. чалавек, 9-я класы сканчаюць больш за 108 тыс. Апошнія званкі ў школах Беларусі прагучаць 25 мая, выпускныя пройдуць 14 чэрвеня.

Аляксандр Лукашэнка раней абурыўся раскошай беларускіх выпускных. Пасля яго выказвання ў Мінску забаранілі выкарыстоўваць на выпускных вечарах лімузіны і запрашаць дыджэяў.

Чытайце таксама:

Без лімузінаў і дыджэяў, але з Годам якасці. Пасля заўвагі Лукашэнкі ў Мінску забаранілі «залішнюю раскошу» на выпускных

Школьнікаў прымусілі на дыктоўцы да Дня перамогі пісаць цытаты Лукашэнкі

Лукашэнка абурыўся выпускнымі на лімузінах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
13
0
Лянок/адказаць/
22.05.2024
Фэйспалм, ну вось не паспела я напісаць, што можна толькі ў адной позе.
0
Кастратик/адказаць/
22.05.2024
Какое им вообще дело?!
0
кедраневич /адказаць/
23.05.2024
одумайтесь, ??? Действительно, зачем? Просто не выполняйте и всё! Реально угораю! Одумайтесь, призываю! :)))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930