Знайсці
22.05.2024 / 16:47РусŁacБел

На амерыканскім стрымінгу Amazon Prime выйшаў хорар пра беларускую палітэмігрантку ў ЗША

Фільм «Цішыня здабычы» зняты мадэллю Карынай Кудзінай з Гомеля, піша тэлеграм-канал «Свяшчэнны Белавуд».

Кадр з фільма «Цішыня здабычы» / Studio Dome the Horror Collective

Фільм «Цішыня здабычы» — сумесны праект дэбютанткі Карыны Кудзінай і Майкла Вайнберга.

Карына, як і яе сястра Караліна, родам з Гомеля. Цяпер дзяўчына жыве ў ЗША, у Нью-Ёрку, працуе мадэллю і спрабуе свае сілы ў кіно ў якасці актрысы, сцэнарысткі і прадзюсаркі. У дэбютную кінастужку дзяўчына перанесла свой эмігранцкі досвед.

Кадр з фільма «Цішыня здабычы» / Studio Dome the Horror Collective

У адчайнай спробе забяспечыць будучыню свайго дзіцяці маці-імігрантка з Беларусі, якая не мае дакументаў, уладкоўваецца на працу нянькай да пажылога амерыканца. Але ў мужчыны ёсць жудасная таямніца…

Фільм здымаўся за невялікія грошы лэйблам Studio Dome the Horror Collective і атрымаў супярэчлівую крытыку. Прэса, напрыклад, піша, што фільм па змесце атрымаўся сучасным, але зняты проста жудасна.

Кадр з фільма «Цішыня здабычы» / Studio Dome the Horror Collective

Затое ў ім ёсць жарты пра тое, што Беларусь — гэта горад ва Украіне.

Чытайце таксама:

У папулярным амерыканскім серыяле паказалі зборную Беларусі па футболе — яе матч глядзеў адзін з галоўных герояў

«Беларусьфільм» хоча зняць сваё «Слова пацана»

«Я шакаваная і злая». Скарлет Ёхансан абвінаваціла OpenAI у крадзяжы свайго голасу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930