Знайсці
22.05.2024 / 19:523РусŁacБел

EPAM не збіраецца сыходзіць з Беларусі, нягледзячы на цяжкасці. Масавых скарачэнняў не плануецца

Прэзідэнт кампаніі Аркадзь Добкін расказаў супрацоўнікам пра стан спраў.

Аркадзь Добкін

У беларускім EPAM адбыўся сазвон з кіраўніком кампаніі Аркадзем Добкіным. Супрацоўнікі з трывогай чакалі гэтага мерапрыемства пасля неспрыяльнай квартальнай справаздачы, у якой расказвалася пра падзенне выручкі і ўтрымліваўся негатыўны прагноз на год.

Асноўныя тэзісы сазвону з Добкіным парталу dev.by пераказалі супрацоўнікі EPAM. Прэзідэнт кампаніі расказаў, што сітуацыя ў параўнанні з канцом мінулага года не палепшылася. Аднак у той жа час ён і абнадзеіў офіс у Беларусі.

Па словах Добкіна, час цяпер з усіх бакоў непрадказальны. Былі надзеі на аднаўленне макраэканамічных паказчыкаў, аднак буйныя кліенты скарачаюць выдаткі. Адпаведна памяншаецца і попыт.

Пры гэтым з Беларусі EPAM па-ранейшаму сыходзіць не збіраецца.

«Пра Беларусь: падыход, які мы агучвалі шмат разоў. Ніякай стратэгіі з нагоды сыходу няма. Мы працягваем працаваць.

Калі кліенты пачнуць будаваць новыя сістэмы і пачнуць менш думаць пра скарачэнне выдаткаў, пачнецца рост. На жаль, трэба пачакаць. І на сённяшні дзень цяжка казаць пра планы», — адзначыў Добкін.

Падчас сесіі пытанняў і адказаў прадпрымальнік заявіў, што скарачэнняў у беларускім офісе не плануецца. Пры гэтым перагляд заробкаў у кампаніі замарожаны на нявызначаны тэрмін. EPAM працягвае пераносіць праекты ў больш танныя рэгіёны — у краіны Лацінскай Амерыкі і Індыю. Офісы там будуць расці.

Работнікі EPAM у Беларусі расказалі парталу, што сазвон іх падбадзёрыў. Яны былі радыя пачуць, што кампанія не збіраецца закрываць беларускі офіс і што скарачэнняў, падобных да леташніх, не плануецца.

Восенню 2023 года EPAM скараціў 2% штату ў Беларусі, а таксама праводзіў кропкавыя скарачэнні.

Чытайце таксама:

Амерыканскія інвестары прадаюць акцыі EPAM

Акцыі EPAM абваліліся да антырэкордных значэнняў

У EPAM пакрысе скарачаецца выручка і штат

Колькі падаткаў заплацілі ў бюджэт Літвы фірмы з беларускімі каранямі

«Не ўсё так блага». Што будзе са студэнтамі-айцішнікамі ў ЕГУ без EPAM

EPAM раптоўна выйшаў з праграмы падрыхтоўкі айцішнікаў у ЕГУ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
2
Няма таго, што ранг было..../адказаць/
23.05.2024
Судя по действиям а потом по его комментариям, ясно одно - на этом рынке ему было очень хорошо просто хлопнуть дверью он не в силах))) Глубоко в душе он хочет сюда вернуться.)))
2
вясьляр/адказаць/
23.05.2024
Няма таго, што ранг было....,  што ты вярзеш? На якім "рынку"? Эпам ніколі не працаваў з мясцовымі кліентамі. Нават назва кампаніі чытаецца як Effective Programming (for) AMerica. Каб проста "хлопнуть дверью" трэба быць безадказным істэроідам - такім, як твой начальнік. А Добкін сыходзіць паступова, разумна, з мінімальнымі вытаткамі для сябе, кліентаў і супрацоўнікаў.
23.05.2024
Няма таго, што ранг было...., не неси бредятину, рынка в Беларуси как такового никогда не было, русских было немного клиентов, но все это ничто по сравнению с европейским и американским рынком. И только благодаря этому айтишники считаются успешными и состоятельными, но это только у "нас" так считается. Что же касается спада - он был прогнозируем, не столько на общем фоне сколько конкоетно для аутсорс компаний. На мое мнение аутсорс изживет себя, там нет перспектив.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930