Знайсці
27.05.2022 / 11:11РусŁacБел

«Альфа-Банк» аднавіў працу карт Visa за мяжой

«Альфа-Банк» паведаміў, што за мяжой зноў пачалі працаваць яго карты.

Раней была адноўленая праца Mastercard, але ў банку папярэджвалі, што некаторыя сэрвісы могуць адхіляць транзакцыі.

«Картамі Visa, у тым ліку карпаратыўнымі, зноў можна аплачваць пакупкі за мяжой, здымаць наяўныя, афармляць падпіскі, купляць прыкладанні», — гаворыцца ў паведамленні банка.

Карты Visa і Mastercard «Альфа-Банка» з 5 мая перасталі працаваць за мяжой (у некаторых кліентаў «пластык» не функцыянаваў ужо напярэдадні, 4 траўня).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031