Знайсці
24.05.2022 / 08:24РусŁacБел

Разведка Фінляндыі: Расія захоча, але не зможа ўмацаваць мяжу з НАТА

Як мяркуе кіраўнік разведцэнтра сіл абароны Фінляндыі палкоўнік Эсапекі Вехкаоя, пасля ўступлення Фінляндыі ў НАТА Расія будзе казаць пра неабходнасць умацаваць гэты новы ўчастак мяжы з альянсам, але праз недахоп рэсурсаў не зможа гэтага зрабіць.

На думку палкоўніка, у найбліжэйшыя гады Расія не зможа зрабіць практычныя крокі ў гэтым кірунку, паколькі яе армія будзе аслаблена вайной ва Украіне, паведамляе Бі-бі-сі.

Вехкаоя таксама сцвярджае, што вайсковая разведка Фінляндыі выдатна ўяўляе сабе, што адбываецца і плануецца ў Расіі.

Афіцыйныя заяўкі аб уступленні ў НАТА ўрада Фінляндыі і Швецыі падалі 18 мая. Для завяршэння працэсу адпаведнае рашэнне на нацыянальным узроўні павінны прыняць усе 30 краін — удзельніц Альянсу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031