Знайсці
27.01.2022 / 11:49РусŁacБел

Салдата, што застрэліў ва ўкраінскім Дняпры пяцярых саслужыўцаў, затрымалі

У выніку стральбы загінулі пяць чалавек, яшчэ пяцёра параненыя.

Фота: Нацпаліцыя Украіны

Служачага Нацгвардыі Украіны, які адкрыў агонь па калегах ў Дняпры, затрымалі. Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку кіраўнік МУС Дзяніс Манастырскі.

«Толькі што Арцёма Рабчука затрымалі паліцыянты на Днепрапятроўшчыне», — напісаў міністр, падкрэсліўшы, што стралок «панясе самую сур'ёзную адказнасць, прадугледжаную законам».

Ён пацвердзіў, што ў выніку стральбы загінулі пяць чалавек, яшчэ пяцёра пацярпелі.

Манастырскі заклікаў «старанна прааналізаваць» арганізацыю ваеннай службы і зразумець, што ў ёй можна змяніць. Па загадзе кіраўніка МУС будзе створаная камісія для вывучэння абставінаў, «якія маглі прывесці да такіх дзеянняў 21-гадовага салдата, якога заклікалі вучыцца абараняць краіну і клапаціцца пра бяспеку, а не расстрэльваць калег».

Чытайце таксама:

Ва ўкраінскім Дняпры салдат забіў пяць чалавек і ўцёк

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031