Знайсці
27.01.2022 / 09:10РусŁacБел

Белы дом пакуль не прыняў рашэнне аб санкцыях супраць Пуціна з-за «тэхнічных складанасцяў»

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна пакуль не вырашыла, ці ўводзіць санкцыі супраць Уладзіміра Пуціна, паведамляе тэлеканал CBS, спасылаючыся на свае крыніцы.

«ЗША маглі б увесці санкцыі супраць Пуціна, але да гэтага моманту Белы дом не прыняў такога рашэння», — распавяла ў эфіры карэспандэнт тэлеканала Маргарэт Брэнан.

Яна спаслалася на крыніцы, паводле якіх, калі ўвесці такія санкцыі, то паўстануць «некаторыя тэхнічныя складанасці».

«Калі ўвесці санкцыі супраць кагосьці, з кім трэба весці перамовы, як яны будуць падарожнічаць? Гэта таксама будзе цяжка з пункту гледжання каардынацыі», — сказала журналістка.

Яна адзначыла, што «больш эфектыўным» будзе «ціск на алігархаў, блізкіх да Пуціна, іх бізнэс-структуры і банкаўскія рахункі», каб гэтыя бізнэсоўцы ўплывалі на прэзідэнта Расіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера