Знайсці
12.01.2022 / 08:30РусŁacБел

BioNTech і Pfizer пачалі выпуск вакцыны ад амікрона

Па словах сузаснавальніка BioNTech, пастаўкі на рынак вакцыны ад амікрон-варыянта каранавіруса могуць пачацца да сакавіка. Аднак еўрапейскі рэгулятар пакуль не казаў, ці лічыць выпуск такой вакцыны мэтазгодным.

Германская фармацэўтычная кампанія BioNTech і яе амерыканскі бізнес-партнёр Pfizer пачалі вытворчасць вакцыны супраць амікрон-варыянта каранавіруса для яе наступнага камерцыйнага выкарыстання. Пра гэта паведаміў сузаснавальнік германскай кампаніі Угур Шахін у аўторак на канферэнцыі па ахове здароўя, піша Deutsche Welle.

«Мы зыходзім з таго, што будзем гатовыя пачаць пастаўкі прадукцыі на рынак да сакавіка — як толькі будуць атрыманыя дазволы рэгулятараў», — заявіў Шахін, дадаўшы, што клінічныя выпрабаванні павінны пачацца ў канцы студзеня.

Еўрапейскае агенцтва па лекавых сродках (EMA) пакуль не казала, ці лічыць яно выпуск такой вакцыны мэтазгодным.

Генеральны дырэктар Pfizer Альберт Бурла 10 студзеня паведаміў у эфіры амерыканскага тэлеканала CNBC, што кампанія прыступіла да выпуску на свой страх і рызыку. Бурла прызнаўся, што пакуль не ведае, ці спатрэбіцца прэпарат і як ён будзе выкарыстоўвацца. «Аднак мы будзем гатовыя», — указаў ён.

У Biontech і Pfizer мяркуюць, што ў 2022 годзе іх вытворчыя магутнасці складуць да чатырох мільярдаў доз вакцыны па ўсім свеце.

У СААЗ заявілі аб рызыцы заражэння паловы Еўропы «амікронам» за два месяцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера