Знайсці
27.05.2024 / 11:331РусŁacБел

Качанава ляціць у Кітай

Сёння, 27 мая, афіцыйная парламенцкая дэлегацыя на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай накіруецца з візітам у Кітайскую Народную Рэспубліку.

Наталля Качанава. Фота: Савет Рэспублікі

У склад дэлегацыі таксама ўвайшлі: намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзім Іпатаў, старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Сівец, старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ігар Луцкі, міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў, старшыня канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна.

Згодна з пагадненнем аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам і Усекітайскім сходам народных прадстаўнікоў КНР створаны камітэт высокага ўзроўню па супрацоўніцтве паміж заканадаўчымі органамі дзвюх краін.

«Праграма шырокая і насычаная — сустрэчы з кіраўніцтвам Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў, Усекітайскай федэрацыі жанчын, наведванне аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры і яшчэ шмат усяго важнага», — піша тэлеграм-канал Савета Рэспублікі.

Чытайце таксама:

Качанава сустрэлася з Марынай Васілеўскай і не ўпусціла магчымасці лішні раз працытаваць Лукашэнку

Качанава жорстка адмовіла ў сустрэчы ініцыятыве «Маці-328», ім таксама забаранілі пісаць петыцыі

Качанава падзялілася перадавымі методыкамі змагання з інтэрнэтам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Ёсік/адказаць/
27.05.2024
Такая прыгожая кабета, гадоў 45, здаецца. Што такая жанчына, якая акрамя, як услаўляць дырэктара саўгаса, некалькі слоў зьвязаць не можа. На мядзьведзікаў хоча паглядзець, ці лапы курыныя прапануе кітайцам набываць не толькі ў Ганны, але і на астатніх птушкафабрыках.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930