Знайсці
27.05.2024 / 10:561РусŁacБел

Вучоныя знайшлі ключ да выяўлення раку за 7 гадоў да дыягназу

У чым яго сутнасць?

3D-візуалізаваны малюнак ракавых клетак пры вельмі вялікім павелічэнні. Фота: Getty Images

Два даследаванні вучоных з Оксфарда адкрываюць новыя магчымасці ранняй дыягностыкі раку. Даследчыкі змаглі выявіць бялкі крыві, якія патэнцыйна могуць папярэдзіць людзей аб наяўнасці раку за сем гадоў да таго, як ён будзе дыягнаставаны.

Вучоныя выкарысталі протэомны аналіз, які дазваляе прааналізаваць вялікі набор бялкоў ва ўзорах тканак у адзін момант часу, бачыць, як яны ўзаемадзейнічаюць паміж сабою, і знайсці важныя адрозненні ў бялках паміж рознымі ўзорамі тканак.

У першым даследаванні вучоныя прааналізавалі ўзоры крыві 44 тысяч чалавек, якія захоўваюцца ў брытанскім біябанку. З іх у 4900 чалавек у далейшым быў выяўлены рак.

Выкарыстоўваючы протэомны аналіз, каманда правяла аналіз набору з 1463 бялкоў з кожнага ўзору крыві. Для таго каб знайсці бялкі, якія звязаны з рызыкай развіцця раку, вучоныя параўналі іх набор у людзей, у якіх быў дыягнаставаны рак, з наборам людзей без гэтага захворвання.

Вынікам стала вызначэнне 618 бялкоў, якія звязаныя з 19 рознымі тыпамі рака. З іх 107 бялкоў прысутнічалі ў людзей, у якіх узоры крыві былі ўзяты як мінімум за сем гадоў да пастаноўкі дыягназу. Акрамя гэтага, былі выяўлены 182 бялкі, якія прысутнічалі ў крыві людзей за тры гады да таго, як быў пастаўлены дыягназ.

У другім даследаванні вучоныя імкнуліся вызначыць бялкі крыві, якія ўдзельнічаюць у развіцці раку, і на якія можна ўздзейнічаць з дапамогай новых метадаў лячэння. Для гэтага яны вывучылі генетычныя даныя звыш 300 тысяч выпадкаў захворвання.

Аналіз здолеў выявіць у крыві 40 бялкоў, якія ўплываюць на рызыку захворвання 9 рознымі тыпамі раку, і прадказаць, як арганізм можа рэагаваць на лекі, што аказваюць уздзеянне на пэўныя з іх, уключна з магчымымі пабочнымі эфектамі.

Вучоныя спадзяюцца, што некаторыя з гэтых бялкоў можна будзе выкарыстоўваць як своеасаблівыя маркёры для выяўлення раку нашмат раней, чым гэта магчыма цяпер. Пры гэтым яны адзначаюць, што неабходны далейшыя даследаванні для таго, каб высветліць дакладную ролю, якую адыгрываць выяўленыя імі бялкі ў развіцці раку, якія з іх з'яўляюцца найбольш надзейнымі для тэставання і якія тэсты можна распрацаваць.

Другім важным вынікам даследаванняў, якое адзначаюць іх аўтары, з'яўляецца магчымасць прафілактыкі захворвання.

Чытайце таксама:

Устойлівыя да раку жывёлы — надзея для чалавека

Вынайшлі прэпарат ад раку з абсалютнай эфектыўнасцю. Рак прамой кішкі проста знік пасля эксперыментальнага лячэння

Навукоўцы ўпершыню выпрабавалі на чалавеку новую вакцыну ад раку мозгу. Вынікі ўражваюць

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
36
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
4
0
Юрий/адказаць/
27.05.2024
Как далеки эти открытия и технологии от Беларуси.!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930