Знайсці
27.05.2024 / 08:484РусŁacБел

Новы рэкорд: украінскі дрон атакаваў РЛС РФ на адлегласці 1800 км

Украінскі дрон 26 мая атакаваў радыёлакацыйную станцыю далёкага выяўлення цэляў «Варонеж М», размешчаную ў горадзе Орск Арэнбургскай вобласці РФ.

Суразмоўца «Украінскай праўды» ў ГУР паведаміў, што ўкраінскі беспілотнік пераадолеў адлегласць больш за 1800 кіламетраў да абʼекта суперніка, усталяваўшы новы рэкорд для дронаў-камікадзэ». 

Наступствы атакі невядомыя. 

Расійскія паблікі пісалі, што пад Орскам упаў БПЛА, а мэтай беспілотніка, «магчыма, быў вайсковы абʼект». 

Раней найбольш аддаленай мэтай, атакаванай украінскімі беспілотнікамі, быў абʼект у горадзе Салават рэспублікі Башкартастан РФ, размешчаны на 140 кіламетраў бліжэй да ўкраінскай мяжы ў параўнанні з Орскам. 

«Варонеж М» зʼяўляецца часткай сямейства расійскіх стацыянарных надгарызонтных радыёлакацыйных станцый вялікай далёкасці. Яны прызначаны для выяўлення касмічных і аэрадынамічных абʼектаў, у прыватнасці, балістычных і крылатых ракет. Уваходзіць у сістэму адбіцця ядзернага нападу.

Раней зʼявілася інфармацыя аб атацы дронаў на іншую радыёлакацыйную станцыю гэтага сямейства «Варонеж ДМ», размешчаную ў пасёлку Глыбокі Краснадарскага краю. Атака адбылася 23 мая, у выніку чаго на тэрыторыі абʼекта пачаўся пажар.

Чытайце таксама:

Макрон заклікаў працягваць падтрымліваць Украіну: Мір — гэта не капітуляцыя

Расійскія войскі ўдарылі па міжнароднаму аэрапорту Запарожжа

З пачатку вайны праз Беларусь праехала 193 тысячы украінцаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
0
Тролю/адказаць/
27.05.2024
Як заўсёды, завязывай выпіваць, тады будзеш лепей патрапляць па клавішах
0
Трэба болей/адказаць/
27.05.2024
Як сімвалічна, ударылі па орках у Орску
0
Язэп/адказаць/
28.05.2024
Тут самае адметнае, што ўпершыню былі атакаваныя систэмы ранняга папярэджвання - элемент сістэмы ядравага стрымліванія Расеі. То бок у адказ на ледзь не штодзенныя ядравыя пагрозы на бок Украіны і захада ад Пуціна, Мядведзева, прапагандыста Кісялева і пуцінскага васала Лукашэнкі кааліцыя сяброў Ўкраіны вельмі спакойна прадэманстравала шаленым старым дыктатарам з Крамля і Драздоў адзіны з крокаў, якімі будзе нейтралізаваная "пуцінская ядравая трыяда". Дарэчы, ад расейскай ядравай базы пад Асіповічамі дакладна застануцца толькі рогі ды ногі. Таму кардонаваму генералісімусу лепш не бравіраваць Іскандэрамі 3 ліпеня на ягоным святы "незалежнасці".
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930