Знайсці
27.05.2024 / 09:2014РусŁacБел

«Мы больш, чым суседзі». Ціханоўская павіншавала Наўседу з перамогай на выбарах

Ён быў абраны на другі тэрмін па выніках другога тура выбараў, які прайшоў у нядзелю 26 мая.

Фота з акаўнта Святланы Ціханоўскай у Х.com

«Мае сардэчныя віншаванні Гітанасу Наўседу з перавыбраннем прэзідэнтам Літвы. Ваша непахісная падтрымка нашай барацьбы неацэнная. Мы больш, чым суседзі; мы сябры і саюзнікі.

Дзякуючы вашай нязменнай салідарнасці я ўпэўненая, што Беларусь даб'ецца свабоды!» — напісала яна ў Х.

Па даных галоўнай выбарчай камісіі, пасля падліку бюлетэняў на ўсіх 1 895 выбарчых участках Гітанас Наўседа набраў 74,43% галасоў выбаршчыкаў. Прэм'ер-міністр Інгрыда Шыманіце атрымала падтрымку 24,06% выбаршчыкаў. Каб аддаць свой голас на выбарах кіраўніка краіны, да скрыняў для галасавання прыйшлі 49,61% грамадзян.

У 2019 годзе таксама ў другім туры сышліся Наўседа і Шыманіце, якія набралі 65,86% і 31,15% галасоў.

Чытайце таксама:

Гітанас Наўседа ўпэўнена перамог у прэзідэнцкіх выбарах у Літве

Кандыдат, што праводзіў прарасійскія наратывы, перамог у раёнах Літвы, якія мяжуюць з Беларуссю

Наўседа і Шыманіце выйшлі ў другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Літве, адрыў вялікі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
0
Жора/адказаць/
27.05.2024
Янка, мы дакладна ведаем, хто ЎЖО не дамогся. Жанчына на фота.
0
Офісы-кабінеты /адказаць/
27.05.2024
Янка, правесці "новыя чэсныя выбары напрацягу 6 месяцаў" было абяцаннем Ціханоўскай. Якое яна НЕ ВЫКАНАЛА. (Мне відавочна было, што гэтае абяцанне пустое, але ніхто за язык яе не цягнуў, сама казала.)
0
Літвін, гаспадар гэтае зямлі. /адказаць/
27.05.2024
даведка, гаспадыры тыя, чыёй моваю напісана Літоўскі Статут, канстытуцыя Літвы. І так, ён напісаны нашаю моваю!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930