Знайсці
27.05.2024 / 09:336РусŁacБел

Дырэктар санаторыя «Беларусь» у Друскеніках пайшоў у суд у сувязі з пазбаўленнем яго літоўскага ДНЖ

У студзені стала вядома, што дазвол на жыхарства ў Літве для дырэктара санаторыя «Беларусь» у Друскеніках Іллі Епіфанава ануляваны. Той звярнуўся ў суд.

 

Калаж: 15min.lt

Суд пастанавіў, што дэпартамент міграцыі законна ануляваў від на жыхарства грамадзяніна Беларусі Іллі Епіфанава. Слуханні па справе не былі публічнымі, піша LRT. 

Рэгіянальны адміністрацыйны суд адхіліў скаргу заяўніка. Кіраўніку санаторыя «Беларусь» адмовілі ў дазволе на жыхарства ў Літве з-за пагрозы нацыянальнай бяспецы. Від на жыхарства быў ануляваны ў снежні мінулага года, а Епіфанаву перад Калядамі было адмоўлена ва ўездзе ў краіну. 

Намеснік Епіфанава Джэма Кісель паведаміла агенцтву BNS, што кіраўнік санаторыя працуе аддалена. 

Паводле яе слоў, пасля такога прыгавору суда пытанне кіравання санаторыем будзе вырашаць яго заснавальнік — Рэспубліканскі цэнтр грамадскага здароўя і санаторна-курортнага лячэння Беларусі. 

«Заснавальнік прыме рашэнне пра кіраўніка. Можа, на наступным тыдні ўсё раскажуць», — сказала Кісель. 

Кісель адзначыла, што аддаленая работа кіраўніка не перашкаджае дзейнасці санаторыя. 

Да сярэдзіны чэрвеня 2021 года санаторый «Беларусь» належаў Кіраўніцтву справамі Лукашэнкі, якое ўзначальваў Віктар Шэйман, уключаны ў санкцыйны спіс Еўрасаюза больш за дзесяць гадоў таму. 

У чэрвені 2021 года санаторый быў перададзены Рэспубліканскаму цэнтру грамадскага здароўя і санаторна-курортнага лячэння. 

Па даных Фонду сацыяльнага страхавання Літвы, зараз у санаторыі працуюць 185 чалавек.

Чытайце таксама:

Гітанас Наўседа ўпэўнена перамог у прэзідэнцкіх выбарах у Літве

Ва ўсіх беларусаў, якія жывуць у Літве, адклікалі дазволы на зброю

Беларусь экстрадзіравала грамадзяніна Літвы, які быў у вышуку Інтэрпала

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
19
Панылы сорам
1
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0
2
Папраўка/адказаць/
27.05.2024
EMIL , толькі не беларускі, а ваш - губернскі  
27.05.2024
Дзякуй Богу, што Літва пазбываецц рбшных віжоў. Яны маючы рбшнае грамадзянства жывуць і робяць шкоду суверэннай дзяржаве. Яшчэ б гэтую Кісяліху пазбавілі віду на жыхарства зусім бы добра было.
0
Саўгас Гарадзец/адказаць/
27.05.2024
Лідарка-дырэктарка, папраў свой начос і хваціц хлусіць. Тут табе не ферма з абасранымі каровамі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930