Знайсці
27.10.2021 / 22:14РусŁacБел

Францыя абвінаваціла сям'ю Лукашэнкі ў арганізаваным гандлі людзьмі, але імёнаў не назвала

Сваякі Аляксандра Лукашэнкі мэтанакіравана арганізоўваюць паездкі мігрантаў да межаў Беларусі з краінамі ЕС, заявілі ў МЗС Францыі, перадае DW.

Сваякі Лукашэнкі мэтанакіравана арганізоўваюць паездкі мігрантаў, якія прыбываюць у Беларусь, да яе межаў з краінамі Еўрапейскага Саюза, заявіў у сераду, 27 кастрычніка, дзяржаўны сакратар па еўрапейскіх справах пры МЗС Францыі Клеман Бон, не называючы канкрэтных імёнаў. Па яго словах, мэта беларускага боку — аслабіць і раз'яднаць ЕС. 

Выступаючы перад камітэтам сената па еўрапейскіх справах, Бон патлумачыў, што «беларускі рэжым умела арганізуе сябе праз Турцыю і Дубай». «Гэта невыносны гандаль, накіраваны на паслабленне і падзел Еўрапейскага саюза», — дадаў намеснік міністра замежных спраў Францыі.

Лукашэнка хоча завабіць Еўрасаюз у пастку, сцвярджаючы, што Еўропа парушае ўласныя прынцыпы, мяркуе Бон. Прадстаўнік МЗС Францыі заклікаў дзейнічаць «рашуча і гуманна» ў сітуацыі на польска-беларускай мяжы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031