Знайсці
30.07.2021 / 10:22РусŁacБел

Суд над Сцяпанам Латыпавым сёння не адбыўся: яго не прывезлі ў суд па стане здароўя

У судзе Савецкага раёна сёння меўся працягнуцца суд над палітвязнем Сцяпанам Латыпавым, якога ўчора ў судзе дактары хуткай дапамогі накіравалі на дадатковае абследаванне. Але ў суд Сцяпана канваіры не даставілі.

Затрыманне Сцяпана Латыпава ў верасні 2020 года. Zerkalo.io

Суддзя Аляксандр Воўк заявіў, што на працэс Латыпава не даставілі праз стан здароўя, аб чым маецца адпаведная даведка. Суд працягнецца 2 жніўня.

Нагадаем, учора ў судзе абвясцілі перапынак для выкліку хуткай дапамогі, бо Сцяпан «працягла адчуваў сябе дрэнна».

Перад судом ён казаў, што раніцай у яго быў ціск быў 160 на 90. Сцяпан растлумачыў, што ў яго галавакружэнне і ён з цяжкасцю сочыць за працэсам. 

Як стала вядома, у сувязі з дрэнным самаадчуваннем дактары накіравалі Сцяпана Латыпава на дадатковае абследаванне.

Сам палітвязень цяпер у СІЗА-1 на Валадарскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера