Знайсці
03.07.2021 / 18:55РусŁacБел

У Таджыкістане ўвялі абавязковую вакцынацыю дарослых ад кавіду

У Таджыкістане абвясцілі пра абавязковую вакцынацыю ад каранавіруса жыхароў краіны ад 18 гадоў.

adbmch.tj

Вакцынацыя будзе праводзіцца на бясплатнай аснове.

Грамадзянам, якія ўязджаюць на тэрыторыю Таджыкістана пасля паездкі ў іншыя краіны, рэкамендавана прайсці дыягностыку ад кавіду незалежна ад наяўнасці ПЛР-тэсту і на працягу 10 сутак знаходзіцца ў рэжыме самаізаляцыі.

Акрамя таго, з-за высокай рызыкі распаўсюджвання каранавіруса ўлады рэкамендавалі насельніцтву праводзіць вяселлі і ўрачыстасці з найменшай колькасцю ўдзельнікаў, піша РБК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031