Знайсці
27.03.2021 / 18:41РусŁacБел

У Навагрудку людзі прыйшлі на экскурсію, а трапілі ў РАУС

Пазбаўлены рэгістрацыі праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў аб затрыманні 10 чалавек у Наваградку, якія прыйшлі на экскурсію, мясцовы работнік музея ўдакладняе: у міліцыю забралі каля 14-15 чалавек, піша Tut.by.

— Яны прыйшлі ў музей, аплацілі экскурсію па горадзе — хацелі паслухаць гісторыю навагрудскіх татараў. А другой гадзіне супрацоўніца музея Анастасія Грыцкевіч выйшла да групы на плошчу, але ёй не далі нават пачаць экскурсію. Групу акружыла міліцыя, — распавядае яе калега, супрацоўніца Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея.

Гэтая група людзей звычайна прыходзіць на экскурсію па нядзелях, але ў гэты замовілі паслугу на суботу, кажуць у музеі, удакладніўшы, што ўдзельнікі групы не махалі сцягамі і не былі ніяк пазначаныя.

— Экскурсавода не забралі. Яна праз некалькі хвілін [пасля выхаду да групы] прыйшла ў музей, папрасіла касіра вярнуць грошы, бо экскурсія не адбылася, аднесла іх групе. Людзей нейкі час трымалі на плошчы, пакуль ім не вярнулі грошы за экскурсію, а потым павезлі ў РАУС.

Праз некалькі гадзін некаторых затрыманых пачалі адпускаць. Паводле звестак на 18-ю гадзіну, з міліцыі выйшлі як мінімум чацвёра мясцовых жыхароў. Вядома, што на ўдзельнікаў экскурсіі складалі пратаколы апытання асоб, падазраваных у здзяйсненні адміністрацыйнага парушэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031