Знайсці
02.01.2021 / 18:15РусŁacБел

Дзяржсакратар ЗША сустрэўся з паліттэхнолагам Шкляравым

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа сустрэўся з Віталём Шкляравым і яго сям’ёй. Фота з сустрэчы з'явілася ў твітары Пампеа.

«Віталь Шкляраў тры месяцы быў незаконна затрыманы ў Беларусі. Дзякуючы вялікім камандным намаганням Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Роджэра Д. Карстэнза і нашым камандам у Кіеве, Мінску і Вашынгтоне яго прывезлі дадому ў кастрычніку 2020 года», — напісаў Пампеа.

Шклярава затрымалі ў Мінску 29 ліпеня. Дзяржаўны тэлеканал АНТ паведамляў, што затрыманне Шклярава звязанае з ягонай працай на Сяргея Ціханоўскага. Шкляраву выставілі абвінавачванне па 342 артыкуле Крымінальнага кодэкса Беларусі — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

У часе знаходжання ў СІЗА Шкляраў браў удзел у сустрэчы Лукашэнкі з палітвязнямі 10 кастрычніка.

Шкляраў быў вызвалены і пакінуў Беларусь 24 кастрычніка. Вызваленне Віталя, у якога ёсць і амерыканскі пашпарт, абмяркоўвалі па тэлефоне Лукашэнка і Пампеа.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031