Знайсці
09.06.2020 / 14:2036РусŁacБел

Колькі подпісаў збіралі дэмакратычныя кандыдаты на прэзідэнцкіх выбарах? Лідар — Пазняк ТАБЛІЦА

Зянон Пазняк у 1994 годзе падаў амаль 217 тысяч подпісаў

Віктар Бабарыка абвесціў, што ў яго падтрымку ўжо сабрана больш за 230 тысяч подпісаў. Застаецца яшчэ 10 дзён збору подпісаў, таму лічба дакладна вырасце. З іншага боку, тэрытарыяльныя камісіі могуць сабраць частку дакументаў.

У любым разе выглядае, што лічбы падтрымкі Бабарыкі большыя, чым у іншых дэмакратычных кандыдатаў на ўсіх ранейшых прэзідэнцкіх выбарах.

«Наша Ніва» склала рэйтынг паводле колькасці подпісаў у падтрымку дэмакратычных кандыдатаў за ўсе выбары.

КандыдатГодПодпісы
1Зянон Пазняк1994216 855
2Аляксандр Мілінкевіч2006198 688
3Уладзімір Някляеў2010180 073
4Сямён Домаш2001160 077
5Аляксандр Казулін2006157 986
6Андрэй Саннікаў2010142 023
7Станіслаў Шушкевіч1994123 552
8Яраслаў Раманчук2010123 206
9Уладзімір Ганчарык2001121 041

Таццяна Караткевіч, якая вылучалася ў 2015 годзе, прадаставіла 107 299 подпісаў.

Многія кандыдаты-2010 — Мікола Статкевіч, Рыгор Кастусёў, Віталь Рымашэўскі, Алесь Міхалевіч — заявілі, што сабралі патрэбную колькасць подпісаў, але ў дэмакратычнай супольнасці застаюцца пытанні наконт праўдзівасці гэтых дакументаў. У любым разе ў іх было менш за 120 тысяч подпісаў.

Кандыдаты накшталт Сяргея Гайдукевіча ў табліцу, натуральна, не ўключаліся.

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера