Знайсці
11.03.2009 / 10:54РусŁacБел

Foozz: Апошні беларус

Адзін з былых супрацоўнікаў амбасады Францыі ў РБ выдаў кнігу «Le crépuscule de Yakoub». Раман, як паведамляе аўтар у лісьце‑рассылцы, «наўпрост зьвязаны зь Беларусіяй» (аўтар ужывае састарэлую назву la Biélorussie замест Belаrus). У вельмі цьмяным апісаньні на сайце выдаўца кідаецца ў вочы, што галоўнага героя клічуць Якуб Конан (наколькі я памятаю, адзін з герояў Монтэ Касіна) і што ён, Якуб, аказваецца, «le dernier Biélorusse» («апошні беларус»). Як гэта разумець, пакуль няясна.

Дарэчы, аўтар падпісаў кнігу псэўданімам Edgar Hatzfeld, але рассылку зрабіў ад сапраўднага імя). А назву раману можна перакласьці як «Прыцемкі Якуба».

foozz.livejournal.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031