Знайсці
31.01.2019 / 14:35РусŁacБел

Падаць заяўку на ўдзел у нацыянальным адборы на «Еўрабачанне» можна да апоўначы

На гэтую хвіліну заявы падалі 77 прэтэндэнтаў. Сёння апоўначы Белтэлерадыёкампанія завершыць прыём заявак на ўдзел у нацыянальным адборы на «Еўрабачанне».

Белтэлерадыёкампанія завершыць прыём заявак на ўдзел у нацыянальным адборы на «Еўрабачанне-2019» сёння апоўначы. Упершыню анкеты кандыдатаў прымаюцца ў электронным выглядзе. Запоўніць фармуляр можна на сайце tvr.by. Паўдзельнічаць у нацыянальным адборы выказалі жаданне не толькі беларускія, але і замежныя музыканты.

У спісе прэтэндэнтаў ад Беларусі - Анжаліка Пушнова, Michael Soul (Міхаіл Сасуноў), Ален Хіт, Наталля Кудрына, Зена (Зіна Купрыяновіч), Алеся Баярскіх, Ян Жанчак, Марына Грэгары, групы «Напалі», «PROвокация». Канкурэнцыю ім складуць, напрыклад, румынскі спявак Mihai, шведскі рок-музыкант Себасцьян Рос, брытанскі дуэт Daz Sampson & Nona.

Праслухоўванне прэтэндэнтаў адбудзецца ў панядзелак на Макаёнка, 9. Па яго выніках будуць вызначаныя фіналісты праекта, якія выканаюць свае кампазіцыі ў прамым эфіры.

Святлана Смалонская-Краскоўская, кіраўнік прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі, кажа, што заявы падалі таксама прадстаўнікі ад Расіі, Украіны, далей ідуць Польшча, Швецыя, ЗША, Вялікабрытанія, Партугалія. 

tvr.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031