Знайсці
13.08.2010 / 12:03РусŁacБел

Фэст Be Free ва Украіне сёлета заменяць канцэртамі ў Беларусі

Сам фестываль не закрываюць, а пераносяць на наступны год.

Сам фестываль не закрываюць, а пераносяць на наступны год.

Be Free-2011 пройдзе ва ўкраінскім Роўне. Ужо дасягнутая вусная дамоўленасць з мясцовымі ўладамі. Чаму фэст нельга правесці сёлета, калі ровенскія чыноўнікі такую ідэю сустрэлі прыязна?

«Бо мала часу. Мы не змаглі б належна падрыхтавацца. Мы не ставім за мэту правесці фестываль любым коштам. Мы хочам, каб ён адбыўся на высокім узроўні, а не нарабіць шмат шуму з нічога. Традыцыйна фэст ладзіўся ў жніўні. Пераносіць яго на пазнейшы час, як паказаў вопыт Луцка, немэтазгодна», — адзначыў адзін з арганізатараў Віталь Супрановіч.

Каб пра фэст не забыліся,

вырашана правесці Be Free-тур.

Гэта будзе шэраг восеньскіх канцэртаў па гарадах краіны. «Плануюцца клубныя канцэрты. Фармат і даты правядзення яшчэ не вырашаны канчаткова. Чакаецца ўдзел маладых і вядомых беларускіх гуртоў, магчыма, украінскіх».

Нагадаем, што месяц таму арганізатары заявілі аб адмене сёлетняга фэсту. Прычына была ў тым, што чарнігаўская мэрыя не дала дазвол на яго правядзенне. У афіцыйным адказе гаварылася, што выбранае месца на беразе Дзісны з’яўляецца ландшафта-рэакцыйнай зонай агульнагарадскога значэння. Але тады не выключалася магчымасць правесці фестываль у іншым украінскім горадзе. У выніку вырашылі яго перанесці на год.

«Можна сцвярджаць, што адной з асноўных прычын адмены Be Free стала нежаданне беларускіх уладаў мець такі фэст у сябе пад бокам, — кажа Віталь Супрановіч. — Нам такая пазіцыя цалкам не зразумелая. Бо фэст не меў ніякіх стасункаў з палітычнымі сіламі ні ва Украіне, ні ў Беларусі. Мы робім тое, што мусіла б рабіць у тым ліку і дзяржава: папулярызаваць беларускую культуру за мяжой».

Рок-фестываль Be Free узнік у 2007 годзе пад назвай «Права быць свабодным». У папярэднія гады ён праходзіў на захадзе Украіны — у гарадах Луцк і Львоў. Летась ён адбыўся ў Чарнігаве, дзе вырашылі праводзіць яго і надалей. Удзел у ім прымалі «Ляпіс Трубяцкой», «Воплі Відаплясава», «Крама», B:N, ZATOCZKA, Pomidor/OFF, Znich, Vladivostok і іншыя. Сёлета ён павінен быў прайсці 21-23 жніўня.

Сяргей Макарэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930