Знайсці
27.04.2024 / 11:303РусŁacБел

WSJ: Пуцін, імаверна, не аддаваў прамы загад аб забойстве Аляксея Навальнага — пазіцыя амерыканскіх спецслужбаў

Еўрапейскія спецслужбы, у сваю чаргу, скептычна ставяцца да такой высновы амерыканскіх калегаў.

Аляксей Навальны. Фота: Contributor / Getty Images

У амерыканскай разведвальнай супольнасці лічаць, што Уладзімір Пуцін, хутчэй за ўсё, не аддаваў загаду аб забойстве апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, піша газета The Wall Street Journal са спасылкай на свае крыніцы. Пераказ артыкула прыводзіць Бі-бі-сі.

«Гэтая ацэнка не аспрэчвае адказнасць Пуціна за гібель Аляксея Навальнага, размова ідзе хутчэй аб тым, што расійскі лідар, верагодна, не аддаваў такога загаду ў той момант», — піша WSJ.

Такая выснова шырока распаўсюджаны ў разведвальнай супольнасці ЗША і падзяляецца адразу некалькімі службамі: ЦРУ, Упраўленнем дырэктара нацразведкі і разведвальным бюро Дзярждэпартамента.

Ацэнкі разведкі часта належаць на спалучэнне сакрэтных звестак і патокаў інфармацыі з адкрытых або агульнадаступных крыніц, зазначае выданне.

Спецслужбы еўрапейскіх краін былі паінфармаваныя аб высновах ЗША, аднак некаторыя скептычна паставіліся да такога пункта гледжання.

У такой строга кантраляванай сістэме, як пуцінская Расія, Навальнаму наўрад ці маглі прычыніць шкоду без папярэдняга апавяшчэння прэзідэнта, лічаць еўрапейскія чыноўнікі.

Аляксей Навальны загінуў у калоніі на Ямале 16 лютага. Паводле афіцыйнай версіі, яму стала дрэнна падчас прагулкі. Паплечнікі Навальнага абвінавачваюць у яго гібелі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Яны лічаць, што палітык быў забіты, каб прадухіліць ягоны абмен на асуджанага за забойства расіяніна Вадзіма Красікава.

Уладзімір Пуцін упершыню выказаўся аб смерці Навальнага пасля прэзідэнцкіх выбараў, назваўшы яе «сумнай падзеяй». Тады ж ён упершыню публічна вымавіў услых прозвішча палітыка.

Чытайце таксама:

У дзень смерці Навальны паспеў адправіць маме сваёй жонкі паштоўку з віншаваннем з юбілеем

Пуцін пракаментаваў смерць Навальнага. І сказаў, што быў згодны яго абмяняць

Расійскі палітвязень Ілля Яшын: Забойства Навальнага было спланавана спецслужбамі РФ, і момант перад выбарамі абраны свядома

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
1
Беларусы/адказаць/
27.04.2024
Неяк фіялетава хто каму даваў загад на злачынства. Грамадзяньне Расеі маўчалі і фінансавалі антынародны рэжым у Беларусі. Ніхто зь іх не аказвалі дапамогу 2020 годзе, не дапамагалі вырашаць праблемы. Таму навіны з Оркастана не цікавяць. Усе яны імперцы па сутнасці. Няма ў Расеі лібераў і трэба прыняць гэта за аксіёму
0
Следопыт/адказаць/
27.04.2024
Путину и не надо давать такой приказ. На то и есть верные натасканные слуги, чтобы угадывать желания хозяина
27.04.2024
Да он и на Украину не нападал! Скоро выяснится, что приказа о нападении с его подписью не существует.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031