Знайсці
27.04.2024 / 14:346РусŁacБел

Турэцкі стаматолаг закруціў зубны імплант у мозг пацыенту

40-гадовы Рамазан Йылмаз з горада Бурса адчуў зубны боль і звярнуўся ў прыватную клініку.

Стаматолаг вырваў яму хворы зуб і рэкамендаваў устанавіць замест яго імплант. Як расказаў пацыент, падчас аперацыі доктар паскардзіўся медсястры, што прыстасаванне для ўстаноўкі імпланта няспраўнае. Таму доктар стаў дзейнічаць уручную, піша Bild.

Дантыст закруціў імплант з такой сілай, што праламаў косткі чэрапа і патрапіў у мозг. Йылмаз пачуў хруст, але доктар запэўніў яго, што гэта нармальна.

Фота: тг-канал Bild

Затым пацыент стаў крычаць ад жудаснага болю. Зразумеўшы памылку, дантыст адвёз мужчыну ў лякарню. Там Йылмазу правялі тэрміновую аперацыю, папярэдзіўшы, што яму пагражае смерць.

Фота: тг-канал Bild

Мужчына развітаўся з жонкай і двума дзецьмі, але, на шчасце, умяшанне прайшло паспяхова, іншароднае цела выдалілі.

Стаматолаг адмаўляецца вярнуць яму грошы за «лячэнне».

Чытайце таксама:

Хто будзе лячыць беларусаў? Улады мяняюць нелаяльных беларускіх медыкаў на мігрантаў

26-гадовай дзяўчыне ў стаматалогіі налічылі больш за 20 тысяч рублёў: «Дзе мне ўзяць грошы? Крэдыт»

Беларускія навукоўцы замахнуліся на вакцыну ад карыесу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
20
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
34
4
Максим Дизайнер/адказаць/
27.04.2024
666

Как в Библии сказано - тебя не касается атеист пролетарский эвропейский.
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
27.04.2024
Дизайнер, хто вы такі, каб указваць мне? а што калі я таксама пацярпела праз некампетэнтнасць і неправамоцнае ўмяшальніцтва аднаго ізврача і цяпер пакутую кожны дзень фізічна і канечне маральна? нічога яму не жадаю, але натуральна, што не магу не памянуць яго "добрым" словам кожны дзень
0
Максим Дизайнер/адказаць/
28.04.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031