У Мінску з'явіцца анлайн-карта для турыстаў
У Мінску распрацавалі праект візуальнай адраснай арыентацыі турыстаў і жыхароў горада, паведаміў дырэктар інфармацыйна-турысцкага цэнтра «Мінск» Аляксей Русакевіч.
Плошча Незалежнасці ў Мінску
Аляксей Русакевіч адзначыў, што праект, які цяпер знаходзіцца на стадыі зацвярджэння, прадугледжвае стварэнне шэрагу інфармацыйных стэндаў, уключаючы турыстычную карту горада. QR-коды, размешчаныя на гэтых стэндах будуць весці на партал, дзе турысты і жыхары сталіцы змогуць больш падрабязна азнаёміцца з тымі аб'ектамі, якія ёсць магчымасць наведаць.
Таксама ў горадзе рэалізуецца яшчэ адзін пілотны праект — турыстычныя зоны Мінска. Цяпер ідзе фарміраванне такіх прастор. Для іх будуць прадстаўленыя рэкламна-інфармацыйныя звесткі, а таксама даныя пра запланаваныя падзеі ў абранай зоне і пра іншыя турыстычныя аб'екты горада.
Чытайце таксама:
Адзіную славутасць Клімавічаў фактычна знеслі ФОТА
Гродзенцы патрабуюць растлумачыць, куды знікла мемарыяльная дошка Тадэвуша Касцюшкі
Расійскія турысты знайшлі яшчэ адну прычыну паехаць у Беларусь