Знайсці
27.04.2024 / 10:50РусŁacБел

У Мінску развітваюцца з хакеістам і трэнерам Канстанцінам Кальцовым ФОТЫ

Жалобная цырымонія праходзіць у парку Горкага — у крытым катку клуба «Юнацтва».

Канстанцін Кальцоў трагічна загінуў 18 сакавіка ў Маямі. Ён выпаў з балкона гатэля St. Regis Bal Harbour Resort. Яму было 42 гады. Што стала прычынай смерці, пакуль невядома.

Юлія Міхайлава, былая жонка Канстанціна, казала, што адбыўся няшчасны выпадак, а мясцовая паліцыя паведамляла пра магчымы суіцыд.

Па паведамленнях медыя, Кальцоў прыляцеў у ЗША да тэнісісткі Арыны Сабаленкі: у апошнія гады іх звязвалі рамантычныя адносіны. У пачатку красавіка стала вядома, што цела хакеіста крэміравалі і прах даставяць у Беларусь, піша Onliner.by.

Цырымонія пачалася а 10 раніцы ў фае крытага катка. Выбар месца сімвалічны: менавіта ў «Юнацтве» Канстанцін пачаў займацца хакеем. Развітацца з Кальцовым прыйшлі заўзятары, трэнеры, хакеісты, разам з якімі Кальцоў гуляў за зборную Беларусі.

Як стала вядома Onliner, пахаваюць прах пахаваюць у вёсцы Чудзенічы ў Лагойскім раёне.

Кальцоў — адзін са знакавых беларускіх хакеістаў. У розныя гады кар'еры форвард выступаў за менскія «Юнацтва» і «Дынама», расійскія клубы «Северсталь», «Металург» з Новакузнецка, «Ак Барс», маскоўскі «Спартак», Уфімскі «Салават Юлаеў», з якім станавіўся чэмпіёнам Расеі. Акрамя таго, ён правёў тры сезон за «Пітсбург Пінгвінз» у галоўнай хакейнай лізе планеты — НХЛ.

У складзе зборнай Беларусі Канстанцін удзельнічаў у дзвюх зімовых Алімпіядах і 10 чэмпіянатах свету. Апошнім часам працаваў памочнікам галоўнага трэнера ў «Салаваце Юлаеве».

Чытайце таксама:

Цела хакеіста Канстанціна Кальцова крэміравалі ў ЗША

Беларускі хакеіст пра Кальцова: Ён прымусіў мяне паверыць у сябе

«Ён пасварыўся». Першы трэнер Кальцова лічыць, што яго гібель звязаная з сямейнымі праблемамі

Што за пяцізоркавы гатэль, у якім трагічна абарвалася жыццё Канстанціна Кальцова?

«Відавочны суіцыд». Паліцыя Маямі пракаментавала смерць Канстанціна Кальцова

Фота: Onliner.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
7
Сумна
20
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031