Знайсці
27.04.2024 / 12:241РусŁacБел

Расіянін знайшоў чужы пашпарт і паспрабаваў па ім вылецець з Мінска ў Ерэван. А раптам пашанцуе?

Інцыдэнт адбыўся 24 красавіка ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

Скрыншот відэа. Памежны камітэт

Замежнік пры вылеце з Беларусі ў Арменію паказаў для праверкі пашпарт грамадзяніна Расійскай Федэрацыі.

Кантралёр засумняваўся, і спецыяльная праверка пацвердзіла: дакумент не належыць прад'яўніку, паведамляе Памежны камітэт.

Са слоў затрыманага, ён з'яўляецца грамадзянінам Расіі. Ён растлумачыў, што не мог афіцыйна атрымаць замежны пашпарт, бо яго ўнутраны расійскі пашпарт з'яўляецца несапраўдным, а яшчэ ў яго ёсць розныя даўгавыя абавязацельствы.

Мужчына паведаміў, што чужы пашпарт выпадкова знайшоў на тэрыторыі Расіі і вырашыў з яго дапамогай перасекчы беларускую мяжу. Канчатковай кропкай яго маршруту быў Ерэван, дзе ён меў намер атрымаць прытулак.

Зараз парушальнік знаходзіцца ў ІЧУ Мінгарвыканкама. За спробу незаконнага перасячэння мяжы і парушэнне правілаў транзітнага праезду пачаты адміністрацыйны працэс. Штраф за гэтыя правапарушэнні— — да 100 базавых велічынь (4000 рублёў).

Але за выкарыстанне загадзя падробленых дакументаў пагражае і крымінальная адказнасць — да двух гадоў абмежавання волі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
1
З гэтага і трэба пачынаць/адказаць/
27.04.2024
Усіх хтое мае расійскія пашпарты даўно трэба зь Беларусі на паўгады дэпартаваць (акрамя асоб якія падпадаюць пад 31 артыкул Усеагульнай Дэкларацыі праў чалавека) а потым ўпускаць толькі тых хто не будзе галаву дурыць Крымнаш
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031