Знайсці
04.05.2024 / 15:0925ŁacБел

«Пажадаем перамогі рускаму салдату». Духоўнік Лукашэнкі запісаў урок да 9 Мая

Протаіерэй Фёдар Поўны правядзе адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі. У школах ён пройдзе 7 і 8 мая.

Урок Фёдара Поўнага. Скрын відэа

«У відэа протаіерэй Фёдар Поўны раскрывае прыгажосць духоўнага подзвігу ў Вялікай Айчыннай вайне. Відэаматэрыял рэкамендаваны для правядзення асветніцкіх урокаў ва ўстановах адукацыі», — піша Гомельская епархія БПЦ.

Поўны падтрымлівае Расію ў вайне ва Украіне. Таму і ў сваім «уроку» ён зычыць перамогі расійскай арміі.

«Рускі салдат, як і тады, ваюе і за наш свет. За храмы, за сваіх блізкіх, за тое, што мы ў сукупнасці называем Айчынай. Хлопцы добраахвотна ідуць на фронт, у сырыя акопы, таму што ў іх дзяды і прадзеды адстаялі сваю радзіму. (…) Давайце пажадаем перамогі», — павучае Поўны.

Ён таксама расказвае пра Вялікдзень 1945 года. «Па даных, якія збіралі для выніковай справаздачы НКУС — справаздачы, заўважце, па лініі НКУС — для правядзення набажэнстваў у краіне былі адкрыты каля 10 тысяч храмаў», — кажа Поўны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
9
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
38
0
ГЭБЭШНІК І ХАЛУЙ АРДЫ/адказаць/
05.05.2024
ГЭБЭШНІК І ХАЛУЙ АРДЫ  , і БАЛЬШАВІЦКАЯ ЗОРКА ....

 КРЫЖ З´ДЫМІ ці кальсоны апрані федZя
05.05.2024
Детям наверное будет весело, какой-то забавный старичок в смешном наряде похожий на мастера Иоду что-то по телевизору говорит
0
Яуген/адказаць/
05.05.2024
" великий протоиерей"-хочу спросить у тебя " А где были беларусы украинцы туркмены узбеки и т,д???- когда русский солдат побеждал фашизм
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031