Знайсці
01.04.2024 / 14:073РусŁacБел

У судзе Партызанскага раёна Мінска судзяць Ніну Багінскую

Падставай для складання пратакола сталі нацыянальныя сцягі, якія забралі ў вядомай грамадскай актывісткі.

Паколькі Ніна Багінская на суды прынцыпова не ходзіць, то пакуль невядома, ці не даставілі яе туды прымусова супрацоўнікі міліцыі. Інфармацыю пра гэта «Белсату» паведаміла крыніца ў Беларусі.

З крыніцаў «Белсата» вядома, што 20 сакавіка Багінская была ў кватэры сына, калі туды прыйшлі сілавікі з ператрусам. Яны забралі ўсе носьбіты інфармацыі, а таксама тры сцягі і плакат з Пагоняй, якія належалі Ніне Багінскай.

У той жа дзень Багінская наведала Следчы камітэт, каб высветліць лёс забраных рэчаў. Яна падала заяву з патрабаваннем, каб усё было аформлена па законе — маёмасць забралі толькі пасля таго, як будзе на гэта адпаведная пастанова суда.

Крыніцы паведамілі, што дзяжурны выклікаў у будынак Следчага камітэту міліцыянтаў і тыя затрымалі жанчыну. У аддзеле міліцыі Партызанскага раёна міліцыянты знялі маленькі значок з выявай нацыянальнага сцяга з каўнера паліто, у якое была апранута Багінская.

На яе склалі пратакол за «нашэнне экстрэмісцкай атрыбутыкі» і адпусцілі дадому. У выпадку, калі 1 красавіка Ніна Багінская не з’явіцца ў судзе, адміністрацыйную справу будуць разглядаць завочна.

Ніна Багінская за сваю грамадскую дзейнасць была пакараная шмат разоў. Штрафы склалі такую суму, што ўлады апісалі яе маёмасць, у тым ліку нерухомасць. Яе лецішча выстаўлялі на аўкцыён. Палова ўчастка і палова дома цяпер закрытыя для жанчыны, бо яна ўжо не можа імі распараджацца. Ніна Багінская не аднойчы выказвалася, што лічыць дзеянні ўладаў у дачыненні да яе беспадстаўнымі і незаконнымі.

@nashanivanews Ніне Багінскай прысудзілі гіганцкі штраф за значак #беларусь#бчб#жывебеларусь#бчбсцяг#беларусы#минсксейчас#нашаніва♬ DESTRUCTION - SCXR SOUL & NONTHENSE

Чытайце таксама:

Памерла Лета Юстыновіч

У Дзень Волі супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да Ніны Багінскай — яе будуць судзіць за нацыянальны сцяг

«Улюбілася ў гэтыя колеры». Беларуска тры гады носіць амаль толькі бел-чырвона-белае адзенне 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
10
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
22
Абуральна
89
1
Сымон/адказаць/
01.04.2024
Ніна Багінская - нязломная.
А ланцуговыя калабаранты разбягуцца пры першым сур'ёзным шухеры і рэальнай ўласнай пагрозе з боку народа.
01.04.2024
[Рэд. выдалена]
01.04.2024
Ніна Багінская - нязломная.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031