Знайсці
27.03.2024 / 22:275РусŁacБел

Расія пасля атак дронаў на ўласныя НПЗ нарошчвае імпарт бензіну з Беларусі

Звычайна расейцы калі і куплялі ў Беларусі паліва, то зусім няшмат. Але ў сакавіку ім прыйшлося імпартаваць 3 тыс. тон бензіну, тады як у лютым гэты паказчык дасягнуў 590 тон. У студзені ж паставак з Беларусі увогуле не было, паведамляе Reuters на падставе інфармацыі ад чатырох крыніц з нафтавай галіны і гандлёвай сферы.

Наваполацкі НПЗ. Фота: Яндэкс. Карты

Беларусь, як вядома, мае два нафтаперапрацоўчыя заводы: у Наваполацку і Мазыры. Магутнасць кожнага з іх складае 12 млн тон у год, але звычайна яны перапрацоўваюць каля 9 млн тон у год.

Наколькі Беларусь можа павялічыць вытворчасць, пакуль незразумела, крыніцы Reuters кажуць, што ў іх ёсць тэхнічныя вузкія месцы. Цяпер паміж урадамі краін і нафтавымі кампаніямі працягваюцца перамовы. Пра гэта паведамілі Reuters дзве крыніцы з нафтавай галіны, якія пажадалі застацца ананімнымі, таму што не мелі права выступаць публічна.

Адна з гэтых крыніц адзначыла, што перамовы ішлі складана, бо Беларусь ставіць у прыярытэт экспарт свайго паліва на іншыя рынкі. А колькі паліва спатрэбіцца Расіі, будзе залежаць ад тэрмінаў рамонту НПЗ, паведаміла іншая крыніца.

У сваю чаргу, расійскія нафтавыя кампаніі могуць павялічыць пастаўкі нафты на беларускія НПЗ у абмен на дадатковыя пастаўкі нафтапрадуктаў у Расію.

Міністэрства энергетыкі Расіі і беларуская дзяржаўная нафтавая кампанія «Белнафтахім» на просьбы аб каментарах не адказалі. Тое ж самае зрабілі і расійскія «Раснафта», «Лукойл», «Татнафта» і «Газпрамнафта» — усе асноўныя пастаўшчыкі нафты ў Беларусь і аператары аўтазаправачных станцый у краіне.

Раней Расія ўжо забараніла экспарт бензіну з 1 сакавіка, каб паспрабаваць забяспечыць дастатковую колькасць паліва для ўнутранага рынку.

Чытайце таксама:

ЗША папрасілі Украіну спыніць атакі на расійскія НПЗ

«Расія — гэта бензакалонка з арміяй. І мы маем намер знішчыць гэтую бензакалонку»

Міхаіл Падаляк адкінуў патрабаванні Вашынгтона спыніць атакі Украіны па нафтавай інфраструктуры Расіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
28.03.2024
Украина обстрелами российских НПЗ дала возможность Лукашенко заработать пару млрд $. Который ранее заработал не меньше на продаже России снарядов, военной техники и оружия.
28.03.2024
кому война а кому мать родна. лукашенко еще и заработает на братьях-россияках
0
Па піццот /адказаць/
28.03.2024
Мясцовыя рускія са знакам якасці разлічваюць на барышы
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930