Знайсці
18.03.2024 / 20:322РусŁacБел

Прэзідэнт Бяла-Падляскі не дазволіў фермерам заблакаваць дарогу ад мяжы з Беларуссю

Прэзідэнт Польскай Бяла-Падляскі Міхал Літвінюк забараніў арганізацыю пратэсту фермераў на аб'язной дарозе вакол горада. Яна з'яўляецца часткай нацыянальнай трасы, якая вядзе ад мяжы Беларусі да Варшавы, піша Most на падставе паведамленняў польскай прэсы.

Аб'язная дарога вакол Бяла-Падляскі. Здымак ілюстрацыйны

Чарговы буйны пратэст фермераў у Польшчы запланаваны на сераду, 20 сакавіка. Сярод іншага яны мелі намер заблакаваць участак дарогі, якая вядзе ад памежнага пераходу ў Тэрэспалі і праз грузавы тэрмінал у Карашчыне.

Акцыю яны збіраліся праводзіць да 26 сакавіка, адкрываючы рух толькі раз на гадзіну цягам 15 хвілін. Між тым па дарозе штодня праходзіць да некалькіх дзясяткаў тысяч аўтамабіляў. Прычым апошнім часам сітуацыя на дарозе пагоршылася праз вялікую чаргу на мяжы.

«Уявіце сабе, які параліч горада і рэгіёну выклікалі б пратэстоўцы», — патлумачыў сваё рашэнне Літвінюк.

Акцыя не толькі заблакавала б міжнародны транзіт, але і ўскладніла б доступ да месцаў здарэнняў экстранным службам.

Падобную акцыю на той жа трасе арганізатары планавалі правесці з канца лютага, але тады яны не падрыхтавалі належным чынам дакументы.

Пратэсты фермераў працягваюцца ў Польшчы ўжо некалькі тыдняў. Яны пярэчаць супраць неабмежаванага імпарту сельгаспрадукцыі і Зялёнага курсу — экалагічнай і кліматычнай палітыкі ЕС.

Чытайце таксама:

Чаго хочуць еўрапейскія фермеры?

Блакаванне адзінага дзейнага грузавога пераходу з Беларусі ў Польшчу так і не пачалося. Прынамсі пакуль

Польскія перавозчыкі плануюць заблакаваць адзіны шлях дастаўкі грузаў з Беларусі ў Польшчу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
4
Калгаснікі на амерыканскіх трактарах/адказаць/
18.03.2024
А што ж так? Лукашэначку не хоча пакрыўдзіць?
0
канал/адказаць/
19.03.2024
Калгаснікі на амерыканскіх трактарах, не трэба здаваць дзеда. Ня могуць яны : то ў іх бацька 30 гадоў, цяпер ужо дзед. 🤦
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930