Знайсці
26.02.2024 / 21:364РусŁacБел

Блакаванне адзінага дзейнага грузавога пераходу з Беларусі ў Польшчу так і не пачалося. Прынамсі пакуль

Анансаваная беспрэцэдэнтная акцыя пратэсту каля мяжы з Беларуссю, якая пагражала поўным перакрыццем грузапатоку з Беларусі ў Польшчу, не пачалася. Паводле інфармацыі крыніц выдання Most у транспартнай галіне, раніцай 26 лютага на аўтадарозе нумар 68 у раёне Карошчына знаходзіліся толькі прадстаўнікі паліцыі, якія павінны былі забяспечыць бесперашкодны рух грузаў.

Здымак ілюстрацыйны

Суразмоўца Most не ведае, адмовіліся ініцыятары акцыі ад яе правядзення ўвогуле ці маюць намер пачаць яе ў іншы час (у папярэдняй заяўцы быў пазначаны перыяд з 26 лютага па 31 сакавіка 2024 года).

Перад гэтым 23 лютага стала вядома, што ў адміністрацыю гміны Тэрэспаль паступіла заяўка аб правядзенні акцыі пратэсту, якая рабіла амаль немагчымым рух па адзінай дарозе, па якой цяпер дастаўляюцца грузы паміж Беларуссю і Польшчай. У адказ транспартныя кампаніі з беларускім капіталам падрыхтавалі калектыўны зварот, у якім патрабавалі не дапусціць блакавання, паколькі гэта забаронена правіламі дарожнага руху.

«У пятніцу (23 лютага. — Заўв. Most), калі мы прыносілі ліст у адміністрацыю, нам расказалі, што арганізатары сказалі дазапоўніць дакументы да 12.00. Да таго моманту яны гэтага не зрабілі. Але ў кожным разе раніцай 26 лютага да гэтага месца былі пастаўленыя экіпажы паліцыі, каб гарантаваць бяспеку транзіту», — расказаў суразмоўца выдання.

Ён не змог прадбачыць далейшыя дзеянні ініцыятараў акцыі, але выказаў здагадку, што польскія «дзяржструктуры паказалі, што ім нецікава, каб дарога была перакрытая». Раней беларускія перавозчыкі адзначалі, што блакаванне транзіту прывядзе не толькі да іх стратаў «у дзясяткі і сотні мільёнаў еўра», але і да недапаступлення падатковых плацяжоў у бюджэты польскіх памежных гарадоў.

Чытайце таксама:

Польскія перавозчыкі плануюць заблакаваць адзіны шлях дастаўкі грузаў з Беларусі ў Польшчу

«Пуцін, навядзі парадак». Польскі фермер прыехаў пратэставаць на мяжу з такой просьбай

Польскія фермеры перакрылі мяжу з Украінай і не прапускаюць нават пасажыраў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
1
Шалаўлівыя ручкі/адказаць/
26.02.2024
Вось чаму гэты Вячорка не папрацаваў ручкамі і не дапамог дальнабоям падрыхтываць дакумэнты для блякавання мяжы? Языком плявузгаць на Эўрарадыі гарнейша?
0
бабруйчанін/адказаць/
26.02.2024
)) Патлумачыла разтлумачыла трактарыстам фермерам " мафіятабак" паліць - курыць будуць лепехі кізяк і субсідій ні хопіць ад Бруселя. Наконт сельскай гаспадаркі палякау летувісау і яе канкурєнтназдольнасці з сх рБ" уря єуразвязауцы" нешта прыціхлі..За падобныя грошы танней з Аустраліі Аргенціны завозіць
0
Уладзімір /адказаць/
27.02.2024
Дык канешне ніхто не дасць ім перашкаджаюць гандляваць с рэжымамі Лукашэнка і Пуціна. Галоўнае грошы і падаткі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031