Знайсці
26.04.2024 / 21:413РусŁacБел

Зноў аштрафавалі на буйную суму Ніну Багінскую

Суд Савецкага раёна Мінска завочна прысудзіў грамадзянскай актывістцы Ніне Багінскай яшчэ адзін буйны штраф — 2400 рублёў (600 базавых велічынь), даведаўся «Белсат». Падставай для складання пратакола стаў нацыянальны сцяжок, які падчас ператрусу міліцыянты знайшлі на тумбачцы ў пакоі пенсіянеркі напрыканцы сакавіка.

Ніна Багінская. Фота: Цімур Котаў / Белсат

На мінулым тыдні Ніну Багінскую ў судзе Партызанскага раёна пакаралі штрафам у 2000 рублёў за «значок белага колеру з выявай белага і чырвонага колеру».

Ніна Багінская на суды прынцыпова не ходзіць і штрафы не плаціць. Яна раней заяўляла, што лічыць іх незаконнымі, скіраванымі на прыніжэнне нацыянальнай годнасці беларусаў.

Лецішча Багінскай лукашысты спрабавалі прадаць праз аўкцыён, каб пагасіць «запазычанасць» па штрафах. Але жанчына нават не цікавілася вынікамі апошняга аўкцыёну, яна працягвае працаваць на сваім лецішчы.

Чытайце таксама:

Ніне Багінскай далі гіганцкі штраф

У Дзень Волі супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да Ніны Багінскай — яе будуць судзіць за нацыянальны сцяг

Памерла Лета Юстыновіч

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
38
2
Хопiць трываць ужо нам гэта/адказаць/
26.04.2024
ГРАМАДЗЯНСКАЯ ВАЙНА IДЗЕ.
26.04.2024
Хопiць трываць ужо нам гэта, На тваёй канапе яна ідзе.
1
за узбройнае супрацiўленне/адказаць/
27.04.2024
Vik, уставайце з каноп
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031