Знайсці
16.03.2024 / 09:009РусŁacБел

«Бразільскі Трамп» хацеў адмяніць выбары пасля пройгрышу. Генералы папярэдзілі, што тады арыштуюць яго

Паказальны прыклад, як павінна сябе паводзіць армія ў дэмакратычнай дзяржаве, прадэманстравала Бразілія. Там на выбарах 2022 года тагачасны прэзідэнт Жаір Балсанару хацеў утрымаць уладу пры дапамозе войска, але генералы абаранілі закон. Аб новых дэталях тых падзей распавёў Вярхоўны суд Бразіліі.

Былы прэзідэнт Бразіліі Жаір Балсанару, які прайграў выбары ў 2022 годзе. Фота: Eraldo Peres / AP

У Бразіліі апублікавалі судовыя дакументы, якія тычацца справы былога прэзідэнта краіны Жаіра Балсанару аб спробе незаконнага ўтрымання ўлады пасля пройгрышу на прэзідэнцкіх выбарах у кастрычніку 2022 года.

Як перадае Associated Press, у апошнія дні свайго прэзідэнцкага тэрміна Балсанару раптоўна склікаў нараду з вышэйшым вайсковым камандаваннем краіны і прапанаваў ім план па адмене вынікаў выбараў шляхам юрыдычных маніпуляцый альбо ўвядзення надзвычайнага становішча. 

Генералітэт у адказ заявіў, што «вынікі выбараў немагчыма адмяніць вайсковым шляхам» і што за гэта прэзідэнт панясе адказнасць. У прыватнасці, Галоўнакамандуючы бразільскім войскам генерал Марка Антоніа Фрэйрэ Гомес (цяпер у адстаўцы) папярэдзіў Балсанару, «што арыштуе яго, калі той паспрабуе зладзіць дзяржпераварот».

Аднак, паводле судовых дакументаў, адзін з генералаў (былы камандуючы ваенна-марскімі сіламі Бразіліі Альмір Гарнье) усё ж выказаў лаяльнасць Балсанару, сказаўшы, «што перадасць таму ў распараджэнне свае войскі».

Сам Балсанару ўсяляк адмаўляў сваё дачыненне да спроб захапіць уладу ў Бразіліі, адзначыўшы, што «дзяржаўны пераварот — гэта калі на вуліцах танкі, зброя і змоўшчыкі. А ў Бразіліі нічога з гэтага не адбылося».

***

Нагадаем, правы папуліст Жаір Балсанару прыйшоў да ўлады ў 2018 годзе і абвясціў вайну «культурнаму марксізму», пад якім меўся на ўвазе «лібералізм».

Балсанару сфарміраваў урад на траціну з сілавікоў, абмежаваў дазволеныя падставы для абортаў, планаваў выйсці з Парыжскага пагаднення па барацьбе з пацяпленнем клімату, адмаўляў кавід, а таксама хацеў «ачысціць» Бразілію ад геяў і курсаў полавага выхавання ў школах.

Палітыка часта параўноўвалі з Дональдам Трампам, бо паводзіны былога бразільскага прэзідэнта і ягоных прыхільнікаў пасля пройгрышу на выбарах 2022-га нагадвалі тое, што адбывалася ў ЗША пасля пройгрышу Трампа ў 2020-м.

Жаір Балсанару і Дональд Трамп у 2019 годзе, калі яны былі прэзідэнтамі сваіх краін. Фота: інстаграм Балсанару

Балсанару наўпрост адмовіўся прызнаваць паразу на выбарах (адстаў ад суперніка на 1,6% галасоў), хоць і распарадзіўся пачаць падрыхтоўку да перадачы ўлады новаму прэзідэнту Луісу Інасіу Луле да Сілве. Праз два месяцы, перад самай інаўгурацыяй Лулы, ён паляцеў у ЗША.

У той жа момант прыхільнікі Балсанару пачалі блакаваць дарогі, а пасля захапілі і разграмілі прэзідэнцкі палац разам з будынкамі парламента і Вярхоўнага суда.

Паліцыя тады арыштавала паўтары тысячы ўдзельнікаў гэтых беспарадкаў. Па гэтай справе ідзе следства, і праваахоўныя органы дагэтуль падазраюць Балсанару ў падбухторванні да беспарадкаў.

Вышэйшы выбарчы суд Бразіліі ўжо пазбавіў Балсанару права абірацца прэзідэнтам краіны да 2030 года.

Чытайце таксама:

ААН і Бразілія праз Партугалію лабіруюць вывад Гуцэрыева і Галаватага з-пад санкцый

МЗС угаворвае Бразілію наладзіць пастаўкі беларускага калію, нягледзячы на санкцыі

Трактар, гарэлка, козачкі. Хто яшчэ з лідараў дзяржаў адмаўляў кавід і яго небяспеку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
24
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
8
4
Analtol Sovkou/адказаць/
16.03.2024
Ладзiк, в точку! Только левые верят в этот миф при этом забывая, что Лула нужный человек Путина в Латинской Америке, товарищ и единомышленник Мадуро, Ортега, Кастро, ХАМАС.
16.03.2024
Спрашчаць таксама не трэба.
Ёсць класічны прыклад з Карэяй, якая стала Паўночнай і Паўднёвай. Гэтага дастаткова, каб зразумець няпраўду фармуліроўкі "палітычны строй заўсёды адпавядае сацыяльна-прававой культуры насельніцтва". Насельніцтва было адзінае, а палітычныя строі атрымаліся розныя.

Таму:
1. Узровень культуры насельніцтва і яго адказнасць і свядомасць - безумоўна важныя.
2. Але гэта не адзіны фактар, які ўплывае на стан краіны. Яшчэ ёсць, напрыклад, колькасць танкаў, кошт нафты, узаемаадносіны з суседзямі і інш.
3. Валіць усё на народ, у тым ліку паводзіны сілавікоў-карнікаў і чыноўнікаў - гэта падвід віктым-блэймінга, а таксама распыленне адказнасці за кошт прэтэнзій да "народца". Ужо вінныя не канкрэтныя людзі з вядомымі фаміліямі, а нейкая размытая агульная "культура насельніцтва".

5
Тор /адказаць/
16.03.2024
У НН разнарядка на написание всякой белиберды? Иначе грантов лишат? Напишите о книге Blood money  автора Peter Schweizer  . Очень популярная в листе бестселлеров про корупцию демпартии, байдена и всей той шушеры которой вы исправно служите.  Почитайте в скольких преступлениях замешан политический эстаблишмент. Ни совести ни чести.  Чем вы отличаетсь от СБ которая служит режиму лукашенко? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031