Знайсці
14.03.2024 / 14:432РусŁacБел

Індыя адмовілася ад беларускага калію на карысць расійскага

Індыя, якую Мінск лічыць адной з дружалюбных краін, адмовілася ад беларускіх калійных угнаенняў, прамяняўшы іх на расійскую прадукцыю. Гэта вынікае са звестак індыйскай статыстыкі па замежным гандлі за мінулы год, піша «Люстэрка».

Летась Індыя імпартавала 3,287 млн тон калійных угнаенняў на агульную суму больш за 1,3 млрд даляраў. У той жа час гэтая краіна не набывала беларускія калійныя ўгнаенні, вынікае з замежнагандлёвай статыстыкі Індыі.

Для параўнання: годам раней Індыя імпартавала з нашай краіны 383,6 тысячы тон калійных угнаенняў (на 61,35% менш, чым у 2021-м) на суму 168,5 млн даляраў.

Лідарам паставак гэтай прадукцыі ў Індыю стала Канада, якая зарабіла на такім гандлі амаль 479 млн даляраў. На другім месцы Расія, адкуль індыйскія кампаніі імпартавалі калійных угнаенняў на 346,62 млн даляраў. Прытым што ў 2022 годзе ў гэтай краіны Індыя наогул не набывала такую прадукцыю.

З угнаенняў Індыя за ўвесь мінулы год купіла ў нашай краіны толькі 72 тоны змяшанай прадукцыі на суму менш за 51 тысячу долараў.

У снежні мінулага года пасол у Індыі Андрэй Ржавускі паведамляў, што Беларусь спрабуе разблакаваць пастаўкі калійных угнаенняў у гэтую краіну.

Чытайце таксама:

Чым пагражае беларускай эканоміцы продаж угнаенняў па дэмпінгавых цэнах

«Беларуськалій» зноў паспрабаваў размарозіць праз суд свае акцыі ў тэрмінале ў Клайпедзе

Колькі калійных угнаенняў летась вырабіла і экспартавала Беларусь

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
16
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2
2
Як вам саюзнічак?/адказаць/
14.03.2024
Ха-ха-ха , што Лука, калій таксама Расіі аддасі?
1
Жора/адказаць/
14.03.2024
Ужо за адно гэта Ціханоўскай, Латушку і іншым "ураўніцелям санкцый" Пуцін можа паставіць помнік і выдаць пажыццёвае забеспячэнне.

Дазмагаліся з рэжымам? "Мы проста хочам памяняць Лукашэнку, наш пратэст негеапалітычны"?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031