Знайсці
14.03.2024 / 11:1516РусŁacБел

Прэм'ер Латвіі: Паміж ЕС і Беларуссю з Расіяй павінна апусціцца жалезная заслона

Перш за ўсё гаворка ідзе аб забеспячэнні эканамічнай і энэргетычнай незалежнасці ад РФ

Эвіка Сіліня. Фота: Omar Havana / AP

Прэм'ер-міністар Латвіі Эвіка Сіліня заявіла, што Балтыйскія краіны імкнуцца да таго, каб паміж імі і Расіяй з Беларуссю апусцілася жалезная заслона. З такім сцвярджэннем яна выступіла на мерапрыемстве Атлантычнай рады ў Вашынгтоне, піша ТАСС.

«Мы разумеем, што ў будучыні паўстане жалезная заслона паміж Балтыйскімі дзяржавамі і Расіяй і Беларуссю», — адзначыла яна. Перш за ўсё гаворка ідзе аб забеспячэнні эканамічнай і энэргетычнай незалежнасці ад РФ, патлумачыла Сіліня.

У той жа час дасягнуць гэтай мэты «не так і проста», працягнула кіраўнік латвійскага Кабінета міністраў.

«Мы [Балтыйскія рэспублікі] усё яшчэ ў працэсе, гэта патрабуе часу», — дадала яна.

Чытайце таксама:

Наўседа пра закрыццё КПП на мяжы з Беларуссю: Жалезная заслона паміж Захадам і Усходам ужо апусцілася

«Мы не дазволім беларускаму народу знікнуць за новай жалезнай заслонай». Ціханоўская апублікавала сумесны артыкул з Аналенай Бербак

Гітанас Наўседа зноў выступіў за аднолькавыя абмежаванні для беларусаў і расейцаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
7
1
а про/адказаць/
15.03.2024
Жора, концерт Лепса забыли?
0
хтосьці/адказаць/
15.03.2024
Воля, саўковыя "беларусы" выміраюць, а сучасныя нічога такога і блізка не абіралі
1
хтосьці/адказаць/
15.03.2024
Цынікі і баязліўцы, што не ведаюць і не хочуць разумець беларусаў, таму і палохаюцца абы чаго. На шчасце, сярод еўрапейцаў такіх недалёкіх меншасць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031