Знайсці
11.03.2024 / 14:2110РусŁacБел

«Да каго не дойдзе — будзем размаўляць, як з праціўнікам». Сілавікі пагражаюць за фота вайсковай тэхнікі

Ва Узброеных сілах пачалі праверку боегатоўнасці. Тэлеграм-канал, блізкі да сілавікоў, апублікаваў заяву з нагоды вучэнняў.

Ілюстрацыйнае фота: Міністэрства абароны

Тэлеграм-канал, блізкі да сілавікоў, заклікае вайскоўцаў адсочваць, ці не здымаюць іх.

Канал пагражае тым, хто будзе здымаць тэхніку.

«Да каго не дойдзе — будзем размаўляць, як з праціўнікам. Хлопцы двойчы папярэджваць не будуць».

Канал звярнуўся да вайскоўцаў на вучэннях:

«Бачыце, што вас здымаюць? Сфатаграфуйце (зніміце на відэа) гэтага чалавека. Настойліва раім усталяваць у калоне хоць бы адзін відэарэгістратар і трымаць яго ўключаным на ўсім працягу маршу. Аналагічная просьба да супрацоўнікаў ВАІ».

Раней за здымкі вайсковай тэхнікі і перасылку гэтых фота і відэа незалежным тэлеграм-каналам асудзілі некалькіх чалавек. Напрыклад, былой настаўніцы з Хойнікаў Ірыне Абдукерынай далі 4 гады калоніі за відэа з калонай расійскай вайсковай тэхнікі, якое яна даслала ў «Беларускі Гаюн». Жыхара Баранавіч асудзілі да 2,5 года калоніі за фота і відэа вайсковай тэхнікі, якія ён даслаў у Nexta і якія так і не былі апублікаваны. 

Чытайце таксама:

«Ідзе вайна, а нашы з пісталецікамі і флікерамі». Як беларуская мяжа выглядала ў першыя месяцы расійскага ўварвання ва Украіну

Знішчальнікі не даляцяць, БТРы не даедуць. Што з анансаванымі пастаўкамі ў Беларусь расійскіх узбраенняў?

У Беларусь, магчыма, даставілі вайсковую тэхніку з Кітая

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
22
0
Кто же еще/адказаць/
11.03.2024
Только кубраковцы могут уберечь хренинцев от зловредного народа. Больше некому.
0
Ко-ко-ко/адказаць/
11.03.2024
Сапог хотел поугрожать, а слышно только "Ко-ко-ко! Мне ссыкотно! Ко-ко-ко! Менты спасите! А то я, я, я.... Кукарекуууу!".  Сплю и вижу как ударный дрон ПК влетает в окно на заседании Генштаба. И только перья по реке плывут...
0
Служы, дурачок, палучыш значок/адказаць/
11.03.2024
Вось уся "моц" дармаедаў у пагонах - здольнасць пагражаць мірным грамадзянам з тэлефонамі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера