Знайсці
09.03.2024 / 11:359РусŁacБел

«Мы чакаем вас з перамогай!» Ціханоўская павіншавала Полк Каліноўскага з гадавіной дня заснавання

Святлана Ціханоўская апублікавала зварот з нагоды дня заснавання Палка Каліноўскага.

«Шаноўныя сябры! Сёння дзень заснавання самага буйнога фармавання беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне — Палка Каліноўскага. Шаноўныя байцы, я хачу выказаць павагу вашай мужнасці і гераізму. Вы сталі сімвалам таго, як любоў да свабоды і імкненне да справядлівасці аб'ядноўваюць людзей нават у самыя жудасныя часы.

З першых дзён расійскага ўварвання вы рушылі змагацца на самых складаных напрамках, каб захаваць не толькі незалежнасць Украіны, але і мару пра свабодную Беларусь. Дзякую вам за самаахвярнасць і захапляюся вашай рашучасцю. Бо кожны дзень на фронце — гэта сапраўднае выпрабаванне. І я ганаруся тым, з якой годнасцю вы яго праходзіце: пад кулямі, артылерыйскімі абстрэламі, у акопах, без сну і адпачынку…

Словы падтрымкі могуць здавацца чымсьці нязначным на фоне таго, што вы кожны дзень рызыкуеце самым дарагім, што маеце — сваім жыццём. Але я хачу, каб вы ведалі: для беларусаў Полк Каліноўскага — значна больш, чым проста вайсковае фарміраванне. Вы ўвасабляеце смеласць і годнасць нашага народа і даказваеце, што беларусы гатовыя дзейнічаць — і нават ахвяраваць сабой, каб дамагчыся зменаў.

Дзякуй вам за тое, што вы робіце. Беражыце сябе і вяртайцеся з заданняў жывымі і цэлымі.

Мы чакаем вас з перамогай! Жыве Беларусь! Слава Украïні!»

Чытайце таксама:

Ціханоўская: Мы дагэтуль не ведаем, чаго хоча рэжым, палітвязні для яго цяпер не праблема

Ціханоўская: Калі б Лукашэнка знаходзіўся ў адным пакоі з жанчынамі-лідарамі, яго б хапіў сардэчны прыступ

Ціханоўская заклікала падтрымаць збор на дроны для беларускіх добраахвотнікаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Яшчэ актуальна?/адказаць/
09.03.2024
Чакаем на падпісанне мемарандуму.
1
Вильня наш!/адказаць/
10.03.2024
Хто спічрайтэр?, Як гэта дзе чакае? 
11.03.2024
padskażycie mnie, jakoje jana maje maralnaje prawa rabić takie wypowiedzi?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031