Знайсці
28.02.2024 / 15:228РусŁacБел

Ціханоўская заклікала падтрымаць збор на дроны для беларускіх добраахвотнікаў

«Я ведаю, што беларуская салідарнасць не ведае межаў. І разам мы зможам закрыць гэты збор і дапамагчы нашым байцам», — кажа дэмакратычны лідар Беларусі.

Фота: Полк Кастуся Каліноўскага

«На апошняй сустрэчы з Палком Каліноўскага мне распавялі, што група аэраразведкі палкавога БПЛА імя Мікіты Крыўцова скончыла курсы кіравання FPV-дронамі. І зараз яны адкрылі збор на іх набыццё. На дадзены момант сабраная толькі палова сумы і без нашай з вамі дапамогі не абысціся.

Кожны наш данат, які ідзе на забеспячэнне байцоў экіпіроўкай, тэхнікай і асабліва дронамі, дапамагае ім захаваць жыцці. А добраахвотнікі, у сваю чаргу, робяць усё магчымае, каб і ва Украіне, і ў Беларусі як мага хутчэй наступіў мір — без дыктатураў, агрэсіі і гвалту.

Дарагія мае, калі для вас гэта бяспечна, падтрымайце гэты збор. Я ведаю, што беларуская салідарнасць не ведае межаў. І разам мы зможам закрыць гэты збор і дапамагчы нашым байцам», — кажа Святлана Ціханоўская.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Жыве Беларусь!/адказаць/
28.02.2024
Заданаціў! Дзякуй нашым Ваярам!
0
І гэта правільна/адказаць/
29.02.2024
Беларусам трэба паціху прывыкаць да думкі, што трэба фінансаваць барацьбу, самі сабой дыктатуры не разваляцца.
0
Ноўнэйм /адказаць/
09.03.2024
НН, а чаму ўва артыкуле вы не даеце спасылку на збор? "Мы як-бы збоку стаім і назіраем"?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031