Знайсці
12.02.2024 / 13:247РусŁacБел

БХД прызнала Севярынца адзіным лідарам партыі, а Рымашэўскага, Кавалькову і Садоўскага выключылі

10 лютага ў Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі адбыўся зʼезд партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

На зʼездзе БХД прынялі рашэнне аб выключэнні з партыі былых сустаршыняў Віталя Рымашэўскага, Вольгу Кавалькову, Дзяніса Садоўскага, а таксама былога кіраўніка Магілёўскай абласной арганізацыі БХД Алега Аксёнава. Гэта XVIII зʼезд партыі і першы ў замежжы, піша Радыё Свабода.

З'езд адкрыў кіраўнік беластоцкай суполкі Партыі БХД Сяргей Верамеенка. На з'ездзе прысутнічалі прадстаўнікі іншых партый, грамадскіх арганізацый і ганаровыя госці, якія выступілі перад удзельнікамі зʼезда.

Гэта сябра рэфармацкай партыі SGP Эверт Босма з Нідэрландаў, прадстаўнік Беларускага народнага фронту Віталь Макаранка, лідар сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» Яўген Вільскі і іншыя.

З праграмнымі прамовамі выступілі кіраўнік варшаўскай суполкі БХД Яўген Дудкін і сустаршыня Партыі БХД Георгі Дзмітрук.

На зʼездзе былі прынятыя рашэнні:

  • аб прызнанні Паўла Севярынца адзіным лідарам Партыі БХД;
  • аб захаванні сустаршынства ў Партыі; сустаршынямі застаюцца Павал Севярынец і Георгі Дзмітрук;
  • аб выключэнні з партыі БХД былых сустаршыняў Віталя Рымашэўскага і Вольгі Кавальковай, былога адказнага сакратара Дзяніса Садоўскага, а таксама былога кіраўніка Магілёўскай абласной арганізацыі БХД Алега Аксёнава;
  • аб падтрымцы еўраінтэграцыі Беларусі ў Еўрапейскі Саюз і NATO;
  • аб прызнанні Беларусі часова акупаванай тэрыторыяй з боку Расейскай Федэрацыі.
  • аб вылучэнні спісу кандыдатаў на на выбары ў Каардынацыйную раду.

На з'ездзе выбралі Управу партыі і прынялі рашэнне аб фармаце.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0
12.02.2024
Аргкамітэту па стварэньні партыі БХД не існуе ад 2017 году, калі была апошняя адмова Мінюсту па рэгістрацыі.Новай падачы не было, таму і аргкамітэту няма. Засталася "дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі". Таму зьезд 10.02.24 менавіта партыі БХД, якая была прызнаная ЕРР ад 2009 года, гэта зацьвердзіў. А гістэрыкі Садоўскага-Рымашэўскага з падменай паняцьцяў і юрыдычных тэрмінаў могуць прывесьці іх да канчатковага самазьнішчэньня і - самае галоўнае!- падстаўляюць пад удар рэпрэсій прынамсі 1500 чалавек на тэрыторыі РБ
12.02.2024
НН, спыніце свою цензуру. Не прапускаць каментар пра тое, што трэба цалкам приводзіць звесткі з першакрыніцы-гэта маніпуляваць інфармацыяй.
0
Сябра/адказаць/
12.02.2024
Цiкава, Называюцца. За непавагу да Зьезда, за фактычны няўдзел у жыцьці партыі ад 2021 года, за адсутнасьць справаздачы і няяўку на справаздачны сход 9.02.2023 і за дыскрэдытацыю партыі БХД. І калі б усе запрошаныя шаноўныя нашыя СМІ прысутнічалі на зьезьдзе 10 лютага, то сытуацыя ім была б больш зразумелай. Бо ў прэс-рэлізе не апішаш падрабязна ўсяго таго, што абмяркоўвалася цягам больш як шасьці гадзінаў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031