Знайсці
09.02.2024 / 10:011РусŁacБел

Сёння роўна год, як нічога не вядома пра Міколу Статкевіча

На жаль, выпадак з Статкевічам не ўнікальны. Нічога не вядома пра іншых палітвязняў. Пра Віктара Бабарыку апошнія навіны тычыліся 25 красавіка.

Мікола Статкевіч. Лета 2019 года.

Сёння роўна год, як нічога не вядома пра Міколу Статкевіча. Апошнія звесткі пра асуджанага на 14 гадоў экс-кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года былі датаваныя 9 лютага 2023 года.

Байпол, праўда, паведамляў, спасылаючыся на свае крыніцы, што палітыка, які адбывае пакаранне ў Глыбоцкай калоніі, могуць трымаць у ПКТ — памяшканні камернага тыпу.

А ягоная жонка Марына Адамовіч днямі адбыла 15 сутак.

Да міжнароднай кампаніі «Пакажыце Статкевіча!» далучылася Святлана Ціханоўская.

«Я заклікаю ўсіх нашых міжнародных партнёраў: медыя, палітыкаў, актывістаў — патрабуйце ад рэжыму паказаць Міколу Статкевіча. Аказвайце максімальны ціск на рэжым. Нам трэба данесці, што ніякае злачынства не застанецца беспакараным», — заявіла Ціханоўская ў сваім відэазвароце.

Міколу Статкевіча затрымалі 31 мая 2020 года за два месяцы да прэзідэнцкіх выбараў і праз паўтара года асудзілі на 14 гадоў калоніі.

Адміністрацыяй калоніі Мікола Статкевіч летась неаднаразова падвяргаўся дысцыплінарным спагнанням, акрамя таго на яго сабраны матэрыял для завядзення ў дачыненні да яго крымінальнай справы па арт. 411 КК Беларусі («злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі»).

Падтрымайце палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу

Чытайце таксама:

Марына Адамовіч выйшла на волю пасля 15 сутак арышту

Міколу Статкевіча трымаюць у ПКТ — Байпол

Міколу Статкевіча працягваюць ламаць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
17
5
Смотрящий/адказаць/
09.02.2024
Як нічого не вядома, калі Наша Ніва посціла пра яго інфу два тыдні назад ???
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031