Знайсці
16.01.2024 / 09:1415РусŁacБел

Tinder пакідае Беларусь. І дату абраў паказальную

На ўсё пра ўсё ў беларусаў застаўся роўна месяц.

Фота: «Наша Ніва»

Брэнды Match Group, уключаючы Tinder, робяць крокі па закрыцці сваіх сэрвісаў у Беларусі. У сувязі з гэтым доступ да папулярнага дадатку ў Беларусі скончыцца 15 лютага, на наступны дзень пасля Дня святога Валянціна.

«Пачынаючы з 15 лютага, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, вы не зможаце карыстацца сэрвісамі Tinder або ўваходзіць у свой уліковы запіс. Аднак вы зможаце знаёміцца і камунікаваць у чаце з іншымі карыстальнікамі да заканчэння гэтага тэрміну», — паведамляе кампанія.

Таксама дадаткі Hinge і OkCupid, якімі валодае Match Group, перастануць быць даступнымі на тэрыторыі краіны.

@nashaniva Tinder перастане працаваць у Беларусі. Што здарылася? #беларусь#навіны#беларусьсейчас#беларускіцікток#нашаніва#белорусы#новостибеларуси#беларусьновости♬ Overcome - Skott

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
3
Ха-ха
23
Ого
2
Сумна
9
Абуральна
4
1
Ну ўсё/адказаць/
16.01.2024
Беларусы перастануць размножвацца і вымруць.
1
Ну ўсё/адказаць/
16.01.2024
Витя, папікі застануцца без утрыманак.
 
0
гердзень/адказаць/
16.01.2024
Правільна , каб яна яшчэ ў гэтым ціндары й была)) 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера