Знайсці
14.01.2024 / 01:1626РусŁacБел

У калоніі ад пнеўманіі памёр палітвязень Вадзім Храсько, асуджаны за данаты

У віцебскай калоніі № 3 памёр 50-гадовы палітзняволены Вадзім Храсько. У жніўні 2023 года Мінгарсуд прызначыў яму тры гады зняволення за некалькі данатаў, нягледзячы на тое, што мужчына меў сур'ёзнае захворванне.

Вадзім Храсько быў затрыманы 15 красавіка 2023 года паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). Прычынай затрымання сталі некалькі данатаў. Да суда яго змясцілі пад варту — у СІЗА-1, піша «Вясна».

4 жніўня 2023 года суддзя Мінскага гарадскога суда Сяргей Хрыпач асудзіў палітвязня да трох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Ён падаў апеляцыйную скаргу.

13 кастрычніка судовая калегія Вярхоўнага суда пад старшынствам Аляксея Цяцюхіна пакінула прысуд Вадзіму Храсько ў сіле. Мужчыне прызначылі пазбаўленне волі, нягледзячы на тое, што ў яго было сур'ёзнае захворванне.

3 лістапада МУС унесла Вадзіма Храсько ў «спіс экстрэмістаў».

Адбываць тэрмін Вадзіма адправілі ў віцебскую калонію № 3, дзе ён, па падліках праваабаронцаў, прабыў каля двух месяцаў.

Палітзняволены памёр у ноч на 9 студзеня. Паводле інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», Вадзім меў шэраг захворванняў і вельмі хварэў у зняволенні. Афіцыйнай прычынай смерці стала пнеўманія. У бальніцу яго даставілі, калі ўжо нельга было яго выратаваць.

Афіцыйныя структуры ніяк не каментуюць інцыдэнту ў віцебскай калоніі. 12 студзеня Вадзіма Храсько пахавалі ў Мінску.

Гэта чацвёртая смерць палітвязня за кратамі (Вітольд Ашурак, 21 мая 2021 года, Мікалай Клімовіч, 5 мая 2023 года, Алесь Пушкін, 11 ліпеня 2023 года, Вадзім Храсько, 9 студзеня 2024 года).

@nashaniva Яшчэ аднаго палітвязня замучылі ў турме #беларусь#палітвязні#палітвязнібеларусі#минск#вадзімхрасько#нашаніва#беларусьсейчас#беларускіцікток♬ Very Sad - Enchan

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
62
Абуральна
129
1
Джоні, папі малачка/адказаць/
14.01.2024
Жорж Стоматолог, а я згодная з вашым апанентам. А гэтае пераключэньне моў, з беларускай на рускую, яно вам навошта?
0
Жорж Стоматолог/адказаць/
14.01.2024
Джоні, папі малачка, калі ласка, паспрабуйце яшчэ раз. Перакладзіце з вашага тарабарскага на беларускую мову.
0
А навошта/адказаць/
14.01.2024
Жорж Стоматолог, можна вас пакінуць і без гэтай паслугі. Жывы будзеце. Мяне ў РУУС і на Акрэсьціна беларускай мове вучаць. Начальнік МОБ[гэтаму паглядзець на мяне], 20-ці -- 35-ці гадовыя абывацелі прафілактычнага кабінета, супрацоўнікі Акрэсьціна. Пару цытат:

[я стаю ў кайданках, тварам да шафы каля гадзіны, на рускамірныя пытаньні адказваю]

-- Вот Вы сейчас по-белорусски говорили, столько ошибок сделали. Не надо мне показывать, что Вы якобы что-то там знаете. Если будете продолжать, Вам будет больно.

Пасьля Акрэсьціна. Другая спроба забраць пашпарт. Першая не праходзіць. 20-ці гадоваму патрэбна квітанція на 148 byn. 35-ці гадовы глянуўшы ў квітанцыю і пастанову суддзі заяўляе:

-- Мы паспорт забрать не можем.

Пасьля чаго ідзе за мною ў прафілактычны кабінет, каб упэўніцца ў гэтым. Пераконваецца што аказваецца "можем". І раіць свайму малодшаму калезе:

-- Много слов человеку говоришь. Пишите: "имущество получил в полном объеме, претензий не имею"

Пішу: маёмасць атрымаў у поўным аб'ёме, прэтэнзій не маю. [маёмасць -- пашпарт, кнопачны мабільнік]

Чытаюць удваіх. Старэйшы: "не прэтэнзій, а прэтензій".
Малодшы: "Вот как ему объяснить, что с ним никто тут по-белорусски говорить не будет?"

Перакладзіце самі тое, што вас не задаволіла. Здаецца слоў і арфаграфічных знакаў у мяне было няшмат. Чакаць на ваш уласны пераклад? Я пішу з памылкамі, бо і сам ёсць памылкаю. А Вы?


Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031