Знайсці
09.01.2024 / 16:091РусŁacБел

Міколу Статкевіча трымаюць у ПКТ — Байпол

Пра палітыка, асуджанага на 14 гадоў, нічога не вядома з лютага мінулага года.

Паводле інфармацыі ад удзельнікаў Плана Перамога, палітвязень Мікола Статкевіч, які адбывае пакаранне ў ПК-13 Глыбокага, зараз знаходзіцца ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу), піша «Байпол».

Статкевіча затрымалі 31 мая 2020 года за два месяцы да прэзідэнцкіх выбараў і праз паўтара года асудзілі на 14 гадоў калоніі. Пакаранне адбывае ў калоніі ў Глыбокім.

Адміністрацыяй калоніі Мікола Статкевіч летась неаднаразова падвяргаўся дысцыплінарным спагнанням, акрамя таго на яго сабраны матэрыял для завядзення ў дачыненні да яго крымінальнай справы па арт. 411 КК Беларусі («злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі»).

Прызначаючы пакаранне па сукупнасці прысудаў з улікам арт. 411 КК, суды да папярэдняга тэрміну пакарання дадаюць, як мінімум, шэсць месяцаў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
20
10.01.2024
Heta vam nie babrykanctva - tut za biełaruskuju movu zabivajuć!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера