Знайсці
06.01.2024 / 00:0415РусŁacБел

На дзяржаўныя прадпрыемствы прыйшлі новыя спісы на рэпрэсіі ад КДБ

Як стала вядома «Нашай Ніве», у дзяржаўныя прадпрыемствы, у тым ліку ўстановы адукацыі і аховы здароўя, прыйшлі новыя «чорныя» спісы супрацоўнікаў, падрыхтаваныя органамі дзяржбяспекі. Ад кіраўніцтва арганізацый патрабуецца звальняць людзей на падставе ўдзелу ў акцыях пратэсту, данатаў, каментароў і іншых формаў выказвання нязгоды з лукашэнкаўскай уладай ці салідарнасці з дэмакратычным рухам. 

Такіх рассылак было ўжо некалькі, усе яны прыводзілі да масавых звальненняў у арганізацыях, падпарадкаваных дзяржаве.

І вось напярэдадні Новага года адбылася новая рассылка ад КДБ, у якой пералічаная чарговая «партыя» тых работнікаў, якія трапілі ў поле зроку органаў.

Нам дакладна вядома пра такія рассылкі ў банках, установах адукацыі і аховы здароўя. Тых, хто ў спісах, звальняюць. Застацца на дзяржаўнай рабоце можна толькі ў выпадку матываванай пратэкцыі з боку кіраўніцтва, будучы, напрыклад, незаменным спецыялістам. 

Па словах тых, хто бачыў спісы, КДБ удасканаліла свой алгарытм вылічэння людзей па мабільных сотах. Раней сістэма выдавала памылкі, і ў спісы часцяком уключаліся тыя, хто жыў у раёне правядзення акцый 2020 года або быў выпадковым мінаком. 

Цяпер жа тыя абаненты, якія «трапіліся» на адной акцыі, праганяюцца праз базы абанентаў акцый у іншыя дні, што павышае дакладнасць вызначэння. 

Таксама ў спісы трапляюць людзі, якія пісалі каментары ў пратэсных чатах або ў тэлеграм-каналах.

Яшчэ адная нагода — устаноўка пераводу грошай у фонды падтрымкі пацярпелых або ў бок дэмакратычных арганізацый. У такім выпадку чалавека таксама звальняюць, але пасля выплаты па мультыплікатары (да стократнага) у бюджэт.

Ацаніць хаця б прыкладную колькасці людзей у новай хвалі спісаў немагчыма.

Чытайце таксама:

«Калі вы не напішаце па ўласным жаданні, звольняць нас». Палітычныя звальненні не спыняюцца

У Гомельскім драматычным тэатры — кадравыя чысткі. Зноў праз «палітыку»

«Ніхто не казаў, што назад нельга браць». Кіраўнікі расказваюць, як выкручваюцца падчас звальненняў за палітыку

«Працаваць няма каму». На беларускай чыгунцы — новая хваля палітычных звальненняў (дабраліся і да кіраўніцтва)

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

label.reaction.like
5
label.reaction.facepalm
21
label.reaction.smile
4
label.reaction.omg
3
label.reaction.sad
9
label.reaction.anger
140
1
Беларус/адказаць/
04.01.2024
Ну гэта зразумела, акупацыйныя дзеяннi. А як весцi сабе беларусам? згодна правiлаў акупантаў i iх пасобнiкаў трэба пачаць знiшчаць.
1
Алек. Ру/адказаць/
04.01.2024
Лукашыстская Беларусь правалілася у́ часе у́ змрочныя 30ыя гады мінулага стагоддзя. Хто б мог такое падумаць? І як ні балюча, большай частицы насельніцтва такое да свадьбы...
06.01.2024
Праблема не толькі ў тым, што ты пакінеш сваю установу. Праблема яшчэ ў тым, што калі знайсці новае месца працы (а добраму спецыялісту гэта лёгка), то там цябе чакае таксама ... "орган" ў кабінеце "Зам. директора". Нейкае fascio атрымалася.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера