Знайсці
17.12.2021 / 19:17РусŁacБел

«Ніхто не казаў, што назад нельга браць». Кіраўнікі расказваюць, як выкручваюцца падчас звальненняў за палітыку

«Наша Ніва» ўжо не раз расказвала пра «чорныя спісы» тых, каго трэба звольніць. Як правіла, па палітычных матывах. Пра спісы ад КДБ нам расказвалі работнікі сілавых структур, медыцынскай, культурнай, навуковай, будаўнічай і іншых сфер. У выніку такіх «чыстак», па словах нашых суразмоўцаў, прадпрыемствы і арганізацыі пазбаўляюцца прафесіяналаў. Як жа быць кіраўніцтву?

Фота: 1prof.by

Чысткі кадраў ідуць хвалямі, іх логіка ўжо становіцца зразумелай. У першай хвалі, якая дакацілася ўжо амаль да ўсіх арганізацый, пад скарачэнне трапляюць тыя людзі, якія падпісваліся за дэмакратычных кандыдатаў на выбарах 2020-га. У другую хвалю трапляюць тыя, хто быў на акцыях пратэсту — гэта высвятляецца па білінгах мабільнага тэлефона.

Тым, хто паводле звестак білінгаў знаходзіўся ў месцах, дзе праходзілі акцыі, часам даводзіцца мець размову з «асабістам» у прысутнасці начальства і тлумачыць, напрыклад, што «ехаў на тралейбусе побач» ці «хадзіў на рынак».

Калі ж чалавек ужо трапіў у спіс КДБ, то застацца на рабоце амаль немагчыма. А што, калі звольніць трэба шмат спецыялістаў? Тады кіраўнікі прыдумляюць пэўныя схемы.

Як расказаў супрацоўнік адной з арганізацый, звольнены па палітычных матывах супрацоўнік працягвае неафіцыйна працаваць.

«Справа ў тым, што дырэктар гэтай арганізацыі і ягоны намеснік у свой час трапілі на пасады па пратэкцыі, — кажа наш суразмоўца. — Яны нічога не разумеюць у рабоце арганізацыі. І калі галоўнага спецыяліста звольнілі, яны вырашылі яго пакінуць, але неафіцыйна. Цяпер яны скідваюцца са сваіх заробкаў і плацяць яму наяўнымі. А ён працягвае рабіць тую ж самую работу».

Яшчэ адна гісторыя звязаная з адной з дзяржаўных будаўнічых арганізацый. 

«Звольнілі якасных спецыялістаў. Потым адсправаздачыліся ў КДБ і ўзялі людзей назад, — кажа нам абазнаная крыніца. — Ніхто не казаў, што назад нельга браць, і працаваць няма каму, усе паказчыкі былі б заваленыя».

Іншыя кіраўнікі ідуць на заведама незаконныя звальненні, каб захаваць чалавека на рабоце і выканаць патрабаванне органаў ці выканкама.

«Я звальняў людзей абсалютна крыва, так, як нельга было звальняць. Звальняў у адпачынку, звальняў па артыкуле людзей без ніводнага спагнання. Адпаведна, яны гэтае рашэнне абскарджвалі, і суд аднаўляў іх на рабоце, такім чынам і я, і выканкам заставаліся задаволенымі», — расказаў нам адзін з правінцыйных дырэктараў.

***

Калі вам вядомыя іншыя гісторыі, то паведамляйце нам іх у тэлеграм бот «Нашай Нівы». Гэта ананімна і бяспечна.

Чытайце таксама:

«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні

«Працаваць няма каму». На беларускай чыгунцы — новая хваля палітычных звальненняў (дабраліся і да кіраўніцтва)

«Адчуванне, што гэта булінг, а не прамая лінія». Старшыня Дзяржкамітэта судовых экспертыз эмацыйна адрэагаваў на пытанне пра палітычныя звальненні

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031