Знайсці
15.05.2024 / 21:23РусŁacБел

Прэм'еру Славакіі пасля замаху зрабілі паспяховую аперацыю

Пра паспяховае заканчэнне аперацыі, зробленай прэм'еру Славакіі Роберту Фіца, паведамілі славацкія СМІ. Стан Фіца цяпер, як свярджаюць лекары, стабільны.

Будынак бальніцы ў горадзе Баньска-Быстрыца, дзе рабілі аперацыю Роберту Фіца. Фота: AP Photo/Denes Erdos

Раней мясцовыя СМІ распаўсюдзілі кадры, на якіх стралок заявіў, што здзейсніў замах на прэм'ера праз нязгоду з палітыкай урада краіны.

15 мая ў Фіца некалькі разоў стрэлілі ў горадзе Гандлова, дзе сёння праходзіла выязное пасяджэнне ўрада Славакіі. Ва ўрадзе краіны заявілі, што ў палітыка пашкоджаныя некалькі органаў.

Стралок затрыманы паліцыяй, гэта 71-гадовы пісьменнік Юрай Цынтула з горада Левіцэ.

Чытайце таксама:

Стала вядома, хто страляў у славацкага прэм'ера Фіца

«Роба, ідзі сюды». Прэм'ера Славакіі будуць тэрмінова апераваць пасля замаху

Замах на прэм'ера Славакіі — яго стан вельмі цяжкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера