Знайсці
15.05.2024 / 19:015РусŁacБел

На Камароўцы з'явіліся беларускія клубніцы, агуркі і маладая бульба. Што па колькі?

У інстаграме Камароўскага рынку з'явіўся агляд цэнаў на хадавую садавіну і гародніну, заўважыла Blizko.by.

Фота: blizko.by

Цэны на беларускія клубніцы стартуюць ад 14 рублёў да 17 за кілаграм. Прадаўцы запэўніваюць, што «ягада смачная, сакавітая і салодкая». На рынку яе ўжо шмат і цэны, у параўнанні з мінулым тыднем, значна знізіліся (было 25-35 рублёў).

Агуркі можна набыць за 2,8-5 рублёў.

З'явіліся таксама іспанскія і турэцкія абрыкосы. Кошт іх ад 6,5 рублёў да 16.

Цэны на маладую бульбу не радуюць. За кілаграм азербайджанскай папросяць 4.3 — 5.5 рублёў, а вось расійская ўжо даражэйшая — 6,5. Па словах прадаўцоў, беларуская бульба з'явіцца «з дня на дзень».

Што тычыцца радыскі, то яе аддаюць па 2,5 рубля за пучок, а вось 100 грамаў зялёнай цыбулі можна набыць усяго за 70 капеек.

Чытайце таксама:

Клубніцы ўжо можна знайсці па 10 рублёў за кіло

Беларусам прапанавалі ягады з Зімбабвэ па 80 рублёў за кілаграм

У Мінску ёсць прадуктовая крама-музей: яна сама паказвае, якія цэны тут былі 10 гадоў таму

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3
0
клуб"нічка"/адказаць/
16.05.2024
таму што трус не інрае ў хокей
0
Васіль/адказаць/
17.05.2024
Leon , і так і гэтак можна
0
Васіль/адказаць/
17.05.2024
Leon , і так і гэтак правільна
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера