Знайсці
15.05.2024 / 20:27РусŁacБел

Беларус у маскоўскім аэрапорце не задэклараваў дзясяткі тысяч еўра. Гэта яму вылезе бокам

Падчас праверкі на «зялёным» калідоры ў маскоўскім аэрапорце «Унукава» быў спынены 25-гадовы грамадзянін Беларусі для дадатковага кантролю. Пасажыр заявіў, што ў яго ўсяго 50 тысяч еўра, аднак пры праверцы ў яго знайшлі значна большую суму, паведаміла Федэральная мытная служба Расіі.

Фота: customs.gov.ru

Беларус патлумачыў, што ведае правілы правозу грошай праз мытню, але гэтым разам вырашыў не дэклараваць усю суму. Цяпер адносна яго разглядаецца магчымасць завядзення крымінальнай справы па артыкуле аб кантрабандзе наяўных грошай у буйным памеры. У выпадку абвінавачвання яму пагражае штраф у памеры ў 15 разоў большым за суму правозу ці турэмнае зняволенне да 4 гадоў.

Увогуле пры перасячэнні мяжы ЕАЭС сума наяўных грошай, якая перавышае 10 тысяч даляраў, павінна быць абавязкова задэклараваная. Калі ж сума большая за 100 тысяч, то патрабуюцца дадатковыя дакументы аб паходжанні сродкаў.

Чытайце таксама:

У 24-гадовай беларускі на мяжы з Польшчай знайшлі 40 айфонаў

Украінка на мяжы з Беларуссю ў зялёным канале сказала пра грошы. Мінус $26 тысяч

Літоўскія мытнікі канфіскавалі на беларускай мяжы два футурыстычныя аўтамабілі ФОТАФАКТ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
10
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера